Украіна ўвяла дадатковыя абмежаванні на мяжы з Беларуссю

Чым выкліканы абмежаванні, украінскім бокам не тлумачыцца, аднак пазначана, што яны ўводзяцца "з мэтай... абароны нацыянальнай бяспекі".
Sputnik

МІНСК, 13 кра – Sputnik. Дзяржаўная пагранічная служба Украіны ўвяла дадатковыя абмежаванні на мяжы з Беларуссю, такое паведамленне размешчана на старонцы ў сацсетках украінскага ведамства.

Абмежаванні дзейнічаюць у межах Ровенскай вобласці з 12 красавіка да 31 снежня 2021 года. Яны датычацца Бярозаўскай, Старасельскай, Высоцкай, Міляцкай, Локніцкай і Зарэчненскай аб'яднаных тэрытарыяльных суполак Сарненскага і Варашскага раёнаў.

Пад забарону трапляюць:

  • любыя (акрамя сельгас) работы з 22:00 да 6:00 у паласе ад пагранзнакаў у глыбіню памежнай паласы на адлегласць да 100 метраў;
  • перасоўванне з 22:00 да 6:00 транспарту і людзей (акрамя тэхнікі і абсталявання, якія былі задзейнічаны ў сельгасработах) па дарогах, якія не вядуць да лініі дзяржаўнай мяжы і не праходзяць праз пункты пропуску;
  • прыпынак цягнікоў (акрамя пасажырскіх) пры ўездзе на тэрыторыю Украіны да чыгуначнай станцыі "Сарны" і ў адваротным кірунку.

Забаронена таксама падвозіць людзей без дакументаў. Пра любыя палёты лёгкаматорных лятальных апаратаў, квадракоптараў, беспілотнікаў неабходна інфармаваць пагранічнікаў.

МЗС РФ: Кіеў вядзе вайну супраць уласнага народа

Аб'язной дарогай карыстацца нельга. Паміж лініяй дзяржаўнай мяжы і пунктамі пропуску забаронена стаянка транспарту і тэхнікі на ўзбочынах дарог (калі толькі транспарт не зламаўся).

Судам і іншым плаўсродкам забаронена выходзіць на возера і вадаёмы, якія знаходзяцца ў памежным раёне. Вадалазныя працы таксама забаронены.

Як паказана, абмежаванні ўзгоднены з кіраўніком Ровенскай аблдзяржадміністрацыі, абласнымі ўпраўленнямі СБУ і Нацпаліцыі.
 Чым выкліканы падобныя меры, не тлумачыцца. Адзначаецца, што яны ўводзяцца "з мэтай узмацнення кантролю за выкананнем пагранічнага рэжыму, папярэджання правапарушэнняў і абароны нацыянальнай бяспекі".

30-годдзе дыпламатычных адносін

У Крамлі пракаментавалі адмову Байдэна прызнаць Крым расійскім
Раней міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў развіцці "ўсёй гамы адносін" з Украінай, як эканамічных і палітычных, так і культурных.

"У нас і агульная мяжа - 1084 кіламетры. Мы таксама павінны думаць пра тое, каб яна была мяжой міра, а не мяжой разладу. Больш за тое, у снежні гэтага года мы будзем адзначаць 30-годдзе дыпламатычных адносін - і з якім багажом мы падыдзем да гэтай юбілейнай даты?" - задаў пытанне кіраўнік ведамства.

Чытайце таксама: