Лукашэнка: лёсы беларусаў і яўрэяў цесна пераплецены

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што сучасныя Беларусь і Ізраіль прытрымліваюцца прынцыпаў роўнасці і ўзаемапавагі.
Sputnik

МІНСК, 15 кра – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Ізраіля Рэўвена Рывліна з дзяржаўным святам - Днём Незалежнасці.

"Гістарычныя лёсы беларусаў і яўрэяў цесна пераплецены дзякуючы шматгадовым традыцыям самаахвярнасці і падтрымкі. Наша дружба загартавана памяццю аб узаемадапамозе падчас самых складаных выпрабаванняў, якія выпалі на долю чалавецтва", - гаворыцца ў віншавальнай тэлеграме.

На думку беларускага лідэра, сучасныя Беларусь і Ізраіль з'яўляюцца перакананымі прыхільнікамі прынцыпаў роўнасці і ўзаемапавагі.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што дадзеныя каштоўнасці ляжаць у аснове адносін паміж краінамі, якія носяць адкрыты характар.

"Упэўнены, што ў найбліжэйшай будучыні мы здолеем вярнуцца да звыклага ладу жыцця і істотна ажывіць супрацоўніцтва ва ўсіх сферах нашага агульнага інтарэсу", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Чытайце таксама: