МІНСК, 8 кра – Sputnik. Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Дзяржавы Ізраіль у Беларусі Алекс Гольдман-Шайман адзначыў высокі ўзровень адносін паміж дзвюма краінамі, якія звязвае агульная памяць аб ахвярах Халакосту ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Сёння пасол прыняў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню памяці катастрофы і гераізму еўрапейскага яўрэйства, якія прайшлі ў Мінску ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
"Я станоўча ацэньваю ўзровень беларуска-ізраільскіх адносін. Вы ведаеце, што у нашых краін вельмі шырокая агульная спадчына. Многія прэм'ер-міністры, прэзідэнты Ізраіля нарадзіліся, выраслі і жылі тут", - заявіў пасол, адказваючы на пытанне Sputnik.
Паводле яго слоў, шмат выхадцаў з Беларусі жывуць у Ізраілі.
"Паміж нашымі краінамі бязвізавы рэжым, менш за чатыры гадзіны палёту. У нас вельмі добрыя адкрытыя адносіны і мы стараемся іх падтрымліваць", - сказаў дыпламат.
Разам з тым ён адзначыў, што пандэмія каронавіруса адбілася на ўзроўні ўзаемных кантактаў паміж краінамі.
"Давайце перажывем COVID, які перашкаджае не толькі нам, але і ўсяму свету. І пасля гэтага спадзяемся яшчэ больш умацаваць адносіны ў сферы турызму, а таксама гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва", - сказаў ён.
Пасол таксама асабліва адзначыў, што дзве краіны вельмі збліжае тэма памяці ахвяр Халакосту ў гады Другой сусветнай вайны.
Двухбаковае пагадненне аб адмене віз паміж Беларуссю і Ізраілем было падпісана ў Мінску ў верасні 2014 года. У Ізраілі жыве звыш 130 тысяч выхадцаў з Беларусі.
Нагадаем, што Ізраіль ужо дазволіў уезд замежнікам - новыя правілы ўступаюць у сілу з сённяшняга дня. Акрамя таго, па прыбыцці ў Беларусь з Ізраіля не трэба выконваць 10-дзённую самаізаляцыю.
Чытайце таксама:
- Ізраіль дазволіў уезд замежнікам, але па новых правілах
- "Белавія" аднаўляе рэйсы ў Калінінград
-
СААЗ ацаніла тэрміны аднаўлення міжнароднага турызму