МІНСК, 19 кра – Sputnik. Беларускія грацыі заваявалі восем медалёў на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы, паведамляе Беларуская асацыяцыя гімнастыкі.
Спаборніцтвы прайшлі ў Ташкенце, у іх удзельнічалі спартсменкі з трыццаці краін.
У індывідуальным мнагабор'і, набраўшы 96,500 балаў, бронзавы медаль заваявала Анастасія Салас. Беларуску апярэдзілі расіянкі сёстры Аверыны. Дзіна выйграла золата (104,10), Арына - срэбра (97,400).
Яшчэ адна беларуская спартсменка Аліна Гарноська заняла чацвёртае месца (94,150).
Бронзавы медаль у шматбор'і на рахунку беларускай каманды, якая выступала ў групавых практыкаваннях. Дзяўчыны набралі 72,250 бала. На першую прыступку п'едэстала гонару падняліся гаспадыні турніру - спартсменкі з Узбекістана (76,400). Другое месца заняла ізраільская каманда (73,550).
У асобных відах практыкаванняў Аліна Гарноська была лепшай у практыкаваннях са стужкай: яна набрала 22,750 бала. Сярэбраны медаль на рахунку італьянкі Сафіі Рафаэлі (22,100), бронзавы - у расіянкі Дзіны Аверынай (21,500).
Таксама Гарноська заваявала дзве бронзавыя ўзнагароды ў кампазіцыях з мячом і булавамі.
Анастасія Салас была трэцяй у практыкаванні з абручом.
Не было роўных беларускім групавічкам у кампазіцыі з абручамі і булавамі. Другое месца беларускі заваявалі ў практыкаванні з пяццю мячамі.
Перад Алімпіядай у Токіа яшчэ пройдуць два этапы Кубка свету па мастацкай гімнастыцы: з 5 па 10 траўня ў Баку (Азербайджан) і з 26 па 31 траўня ў Пезаро (Італія).
Чытайце таксама:
- Беларускія гімнасткі заваявалі 4 медалі на этапе Кубка свету ў Балгарыі
- Беларусы заваявалі адзін медаль у дваябор'і на ЧЕ па цяжкай атлетыцы
- Беларуска Алена Фурман выйграла золата ЧЕ па акадэмічным веславанні