18:24 16 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.44
Спорт
Атрымаць кароткую спасылку
16 0 0

Сярод спартсменак вызначылася Анастасія Салас, якая заваявала два сярэбраныя медалі прэстыжнага турніру па мастацкай гімнастыцы.

МІНСК, 29 сак – Sputnik. Беларускі заваявалі тры сярэбраныя і адзін бронзавы медалі на першым этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы ў Сафіі, паведамляе Sputnik.

Сярод беларусак першай адкрыла лік медалям ў Сафіі Аліна Гарноська, якая заваявала бронзавую ўзнагароду ў мнагабор'і. Суддзі ацанілі яе выступленне у 96,150 балаў. Таксама на яе рахунку другая пазіцыя ў кампазіцыі з мячом (25,850).

Яшчэ адна беларуска Анастасія Салас змагла падняцца на другую пазіцыю ў практыкаванні з абручом (26,100) і ў кампазіцыі са стужкай (21,600).

Удзел у турніры прынялі гімнасткі з 37 краін свету. Наступныя спаборніцтвы, дзе выступяць беларускі, пройдуць у Ташкенце з 16 па 18 красавіка, дзе запланаваны другі этап Кубка свету.

Беларускія грацыі пачалі сезон у лютым. Тады нашы "мастачкі" на Гран-пры ў Маскве заваявалі залаты і два сярэбраныя медалі.

Чытайце таксама:

Тэги:
турнір, спартсмен, Балгарыя, Кубак свету, медалі, Гімнастыка, Мастацкая гімнастыка

Галоўныя тэмы