Фота

Як збіраюць бярозавік на Палессі - фотастужка

У гэтым годзе з-за зімы, якая зацягнулася, збор бярозавіку ў лясных гаспадарках рэспублікі пачаўся амаль на месяц пазней, чым звычайна.
Sputnik
Першымі ў краіне збор бярозавіку пачынаюць на Палессі і ў Гродзенскай вобласці, пазней за ўсіх падключаюцца работнікі лясгасаў Віцебшчыны. Сезон бярозавага соку ў сярэднім доўжыцца тры тыдні, пры рэзкім пацяпленні - 14 дзён. Як толькі на бярозах з'яўляюцца першыя зялёныя лісцікі і дрэвы пачынаюць "плакаць", збор соку завяршаецца.
У міністэрстве лясной гаспадаркі плануюць сабраць у гэтым годзе больш за 14 тысяч тон гэтага карыснага напою.
Забіралі па 26 літраў у хвіліну: як пад Гродна раскупляюць бярозавы сок
Большая частка здабытага нектару накіроўваецца на перапрацоўчыя прадпрыемствы рэспублікі. Але жадаючыя могуць набыць сок і на месцы яго збору прама ў лесе. Адказны зборшчык соку разлічыць пакупніка, выпісваючы чэк, амаль як у краме. У гэтым годзе ў лясніцтвах прадаюць сок па 18-20 капеек за адзін літр.
Калі ёсць жаданне і час, можна паспрабаваць нарыхтаваць сок самастойна. Для гэтага спатрэбіцца атрымаць "лясны білет" і прайсці кароткі інструктаж у лясніцтве. У адваротным выпадку можна атрымаць штраф да 20 базавых - 580 беларускіх рублёў.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik Беларусь, як збіраюць сок у некалькіх лясніцтвах Лунінецкага і Лельчыцкага раёнаў Палесся.
Чытайце таксама:
1 / 13
Збор бярозавага соку ў Тонежскім лясніцтве Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці.
2 / 13
Са старажытных часоў бярозавы сок добра вядомы як смачны, танізавальны, асвяжальны напой, які валодае лячэбнымі ўласцівасцямі.
3 / 13
Сезон бярозавага соку ў сярэднім доўжыцца тры тыдні, пры рэзкім пацяпленні - 14 дзён. Як толькі на бярозах з'яўляюцца першыя зялёныя лісцікі і дрэвы пачынаюць "плакаць", збор соку заканчваецца.
4 / 13
У міністэрстве лясной гаспадаркі плануюць сабраць у гэтым годзе больш за 14 тысяч тон гэтага карыснага напою.
5 / 13
У суседнім лесе сок збіраюць ужо працоўныя Сінкевічскага лясніцтва, сярод якіх і дасведчаны зборшчык соку Пётр Філюк.
6 / 13
Жадаючыя могуць набыць сок на месцы яго збору прама ў лесе. У гэтым годзе ў лясніцтвах прадаюць па 18-20 капеек за адзін літр.
7 / 13
Ужо шмат гадоў збіраюць сок з дапамогай конскай павозкі, якая дапамагае падвесці 50 кілаграмовыя бітоны да бярозавых дрэў у густым лесе, жыхары вёскі Сітніца Валерый Танчынскі і яго памочніца-аднавяскоўка Валянціна Трухановіч.
8 / 13
Для вяскоўцаў сезонны збор бярозавага соку ў Сітніцкім лясніцтве - добрая падмога.
9 / 13
У большасці выпадкаў збор соку працягваецца да наяўнасці не меней за 0,8 адсотка цукру ў адным літры соку. Асабліва цэняцца першыя літры ўраджаю, калі ўтрыманне цукру перавышае 1 працэнт.
10 / 13
Сок зліваюць у вялікую ёмістасць, з якой потым вялікагрузныя аўтацыстэрны выпампоўваюць і развозяць яго на перапрацоўчыя прадпрыемствы рэспублікі.
11 / 13
Сярод буйных пакупнікоў соку Лунінецкага лясгаса такія гіганты харчовай галіны як ААТ Савушкін прадукт, Мінскі завод безалкагольных напояў, ТДА Фірма АВС.
12 / 13
У дзень у Сітніцкім і Сінкевічскім лясніцтвах збіраюць каля 2,5 тон бярозавіку.
13 / 13
Здабываюць сок толькі там, дзе ў перспектыве будзе праводзіцца высечка. Узрост дрэў павінен перавышаць 50 гадоў. Пасля заканчэння збору адтуліны, па якіх выходзіў нектар, старанна пламбіруюцца воскам, садовым варам ці пластылінам.