Улады вызначылі, як вырасце ВУП, якім будзе курс рубля і інфляцыя

Беларускі ўрад зацвердзіў сярэднетэрміновую фінансавую праграму рэспубліканскага бюджэту, дзе прапісаны ключавыя пытанні развіцця эканомікі, адразу на тры гады.
Sputnik

МІНСК, 22 кра – Sputnik. Савет міністраў зацвердзіў сярэднетэрміновую праграму развіцця рэспубліканскага бюджэту на 2021-2023 гады, гаворыцца ў пастанове на Нацыянальным прававым партале.

Урад вызначыў наступныя параметры рэалізацыі праграмы:

  • забеспячэнне збалансаванасці рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў у межах наяўных даходаў і крыніц фінансавання дэфіцыту бюджэту,
  • своечасовае і ў поўным аб'ёме ажыццяўленне плацяжоў па дзяржаўнаму доўгу,
  • умацаванне самастойнасці мясцовых бюджэтаў і павышэнне падатковай аўтаноміі рэгіёнаў,
  • падатковая нагрузка на эканоміку на ўзроўні, які не перавышае 26% ад ВУП.

Беларускія ўлады пры гэтым збіраюцца захаваць сацыяльную арыентаванасць бюджэтных расходаў, мінімізаваць фіскальныя рызыкі і пашырыць сферу прымянення нарматыўных метадаў бюджэтнага планавання.

Планы ў лічбах

Урад Беларусі вызначыў аптымістычныя планы, паводле якіх ВУП рэспублікі ў 2021 годзе складзе - 158 481,6 мільёна рублёў (рост 1,8%), у 2022 годзе - 172 536,0 мільёна рублёў (рост 2,9%), у 2023 - 188 584,3 мільёна рублёў (рост 3,8%).

У праграме закладзена паступовае зніжэнне інфляцыі на наступныя тры гады ў такім парадку: у 2021 годзе паказчык будзе раўняцца 5,5%, у 2022 годзе - 4,8%, у 2023 годзе - 4,5%.

Стаўка рэфінансавання па логіцы улад у сярэднім у год таксама будзе зніжацца (цяпер 8,5%). У 2021 годзе ключавой паказчык у фінансавай сістэме ў сярэднім будзе ў параметрах - 7,75%-8%, у 2022 годзе - 7,4%-8%, у 2023 годзе - 6,9%-7,6%.

Эканамічны рост у Расіі пазітыўна адаб'ецца і на Беларусі - эксперт

Курс рубля ва ўрадзе таксама збіраюцца, калі не павярнуць назад, як хацелася б, то ўжо сапраўды утаймаваць яго падзенне (у 2020 годзе рубель патаннеў да долара больш чым на 20%). У бягучым годзе долар па логіцы ўлад у сярэднім будзе каштаваць 2,5678 рубля, у 2022 годзе - 2,6346 рубля, у 2023 годзе - 2,6978 рубля.

Бюджэтны дэфіцыт пачаў турбаваць улады рэспублікі. Цяпер яго плануюць паступальна зніжаць. У гэтым годзе выдаткі казны перавысяць даходы на 4 046 945 167 мільёна рублёў, у наступным - на 2 543 417 353 мільёна рублёў, а ў 2023 годзе - на 1 810 121 430. Такім чынам дэфіцыт за наступныя тры гады плануецца скараціць у два з невялікім разы.

Чытайце таксама: