22:41 15 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.53
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.41
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
23 0 0

Нацыянальны банк упершыню з 2020 года павышае ключавы для айчыннай эканомікі паказчык. Што гэта абяцае звычайным беларусам, разбіраўся Sputnik.

У сераду, 21 красавіка, стаўка рэфінансавання ў рэспубліцы згодна з рашэннем рэгулятара павысіцца на 0,75% і складзе 8,5%. У мінулым годзе толькі па афіцыйных дадзеных інфляцыя ў краіне склала 8,5% замест запланаваных у кабінетах чыноўнікаў 5%.

Фактычна стаўка рэфінансавання, якая заклікана вызначаць кошт пазыковых рэсурсаў у эканоміцы і даходнасць дэпазітаў, падымецца да значэння мінулагодняй інфляцыі. Калі спіраль росту цэн будзе раскручвацца і далей, рэгулятар можа зноў павысіць стаўку.

Крэдыты і дэпазіты

Рост значэння такога важнага для эканомікі паказчыка не толькі робіць прывабнымі для насельніцтва дэпазіты, таму што па іх на раўназначную колькасць павялічваецца працэнтная стаўка, але і робіць даражэй крэдыты.

Для беларусаў, у якіх пазыкі ў банках прывязаны да стаўкі рэфінансавання, гэта гаворыць толькі пра тое, што выдаткі вырастуць. Інакш банкі рызыкавалі б назіраць за тым, што працэнты па крэдытах ніжэй значэння інфляцыі, а значыць, яны б не зараблялі.

Апроч іншага больш высокія стаўкі па крэдытах пры высокай інфляцыі стрымліваюць спажывецкае крэдытаванне, а значыць і саму інфляцыю, якую ў адваротным выпадку разганяў бы завышаны спажывецкі попыт.

Інфляцыя і стаўка рэфінансавання

Сур'ёзны ціск на рост інфляцыі ў мінулым годзе аказала і працягвае аказваць у гэтым значнае патанненне беларускага рубля. Толькі ў адносінах да долара, да якога беларусы прывыклі прывязваць свае даходы і выдаткі, рубель патаннеў больш чым на 20%.

У такіх умовах інфляцыя яшчэ будзе даганяць гэтае падзенне, таму што падаражэлі імпартныя тавары, закупленыя за валюту, а беларуская эканоміка не толькі адкрытая, як любяць гаварыць чыноўнікі, але яшчэ і імпартаёмістая, а значыць будуць даражэць і беларускія тавары. Нездарма міністэрства антыманапольнага рэгулявання прызнавалася, што кантралюе цэны на 55% тавараў у краіне.

Кампраміснае павышэнне стаўкі рэфінансавання Нацбанкам хутчэй за ўсё звязана з тым, што дзяржаўнаму сектару, які закрэдытаваны цяпер па вушы, трэба у што бы то ні стала правесці пасяўную і не патануць у крэдытах.

Павысіць нельга панізіць

Заканчэнне другога квартала можа адзначыцца ростам інфляцыі, у тым ліку за кошт напампоўвання дзяржсектара грошамі на пасяўную, у выніку рэгулятару прыйдзецца ці зноў павысіць стаўку, ці назіраць за цэнамі, якія разганяюцца.

Беларуская ўлада, здаецца, назапасіла кампетэнцыі ў пытаннях кіравання інфляцыяй і з 2014 года прымала адэкватныя рашэнні, якія далі ў 2020 годзе дасягнуць гістарычна самай нізкай стаўкі рэфінансавання - 7,75%. Зараз павышэнне ці паніжэнне ключавога для эканомікі паказчыка, здаецца, зноў становіцца палітычным пытаннем.

Нацбанк відавочна разлічвае, што кан'юнктура вясной у эканоміцы складзецца пазітыўнай і не прыйдзецца звяртацца да павышэння стаўкі і тады можна будзе захаваць статус-кво.

Чытайце таксама:

Тэги:
беларусы, Эканоміка, Нацыянальны банк, банк, Беларусь, Інфляцыя, стаўка рэфінансавання

Галоўныя тэмы