Масква высылае дыпламатаў Латвіі, Літвы, Эстоніі і Славакіі

Раней улады гэтых краін абвясцілі аб высылцы супрацоўнікаў расійскіх дыпмісій, такім чынам выказаўшы салідарнасць з Прагай.
Sputnik

МІНСК, 28 кра – Sputnik. Расія ў якасці меры ў адказ высылае дыпламатаў Латвіі, Літвы, Эстоніі і Славакіі, заявілі ў МЗС РФ.

Раней міністэрства замежных спраў прыбалтыйскіх краін, а таксама Славакіі ў знак салідарнасці з Чэхіяй абвясцілі аб высылцы супрацоўнікаў пасольстваў Расіі. У прыватнасці, з Літвы высылаюць дваіх расійскіх дыпламатаў, з Латвіі і Эстоніі па адным, са Славакіі траіх.

Сёння ў МЗС Расіі былі выкліканы паслы гэтых краін. Кіраўнікам дыпмісій быў заяўлены рашучы пратэст у сувязі з правакацыйнымі, нічым не абгрунтаванымі дзеяннямі па высылцы супрацоўнікаў расійскіх пасольстваў.

"Пазначана, што Вільнюс, Рыга і Талін працягваюць праводзіць адкрыта варожы курс у адносінах да нашай краіны, прыкрываючыся ў дадзеным выпадку псеўдасалідарнасцю з агульнымі дзеяннямі Чэхіі ў дачыненні да Расіі", - заявілі ў МЗС.

Польшча абвясціла траіх расійскіх дыпламатаў персонамі нон грата
Паслу Славакіі асабліва падкрэслілі, што ілжывая салідарнасць з Прагай у яе правакацыйнай антырасійскай кампаніі наносіць шкоду традыцыйна дружалюбным расійска-славацкім адносінам і канструктыўнаму двухбаковаму супрацоўніцтву.

"Засноўваючыся на прынцыпе ўзаемнасці, запатрабавалі, каб два супрацоўнікі пасольства Літвы, а таксама па адным супрацоўніку пасольстваў Латвіі і Эстоніі пакінулі тэрыторыю Расійскай Федэрацыі ў сямідзённы тэрмін", - праінфармавалі ў знешнепалітычным ведамстве РФ.

У якасці меры ў адказ на дзеянні Браціславы тры супрацоўнікі славацкага пасольства ў Маскве абвешчаны persona non grata. Такім чынам, дыпламаты да 5 траўня павінны пакінуць Расію.

Чытайце таксама: