Зноў больш за тысячу: Міністэрства аховы здароўя дало свежую статыстыку па каронавірусе

Агульная колькасць інфіцыраваных на 28 красавіка 2021 года дасягнула амаль 356 тысяч чалавек, ад ускладненняў памерлі 10 пацыентаў.
Sputnik

МІНСК, 28 кра – Sputnik. За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1255 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Колькасць смяротных выпадкаў, да якіх прывялі ўскладненні на фоне каронавіруса, за мінулыя 24 гадзіны ў Беларусі дасягнула 2522.

Спецыялісты правялі 174 790 тэстаў. Усяго ж колькасць праведзеных аналізаў перавышае 5,81 мільёна.

Ад пачатку эпідэміі хваробу дыягнаставалі ў 355 924 беларусаў, з іх ужо паправіліся - 346 148. За апошнія суткі выпісаны з бальніц 1 198 пацыентаў.

Вакцынацыя ад каронавіруса ў Беларусі

Міфы і праўда пра вакцынацыю: вірусолаг распавёў пра "Спутник V" - відэа
Праграма вакцынацыі ад каронавіруса прадугледжвае ў Беларусі чатыры этапы ў бліжэйшыя два гады. Як растлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя, з дапамогай вакцыны фарміруецца індывідуальная абарона арганізма чалавека. Акрамя таго, прышчэпка можа папярэдзіць узнікненне захворвання, яго цяжкае цячэнне і неспрыяльны зыход.

Для так званага "калектыўнага імунітэту", які можа змяніць сітуацыю з распаўсюджваннем каронавіруса, неабходна прышчапіць не менш за 60% насельніцтва.

Масавая вакцынацыя пачалася ў Беларусі 8 красавіка 2021 года. Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, больш за 270 тысяч чалавек атрымалі першую дозу вакцыны, поўны курс - каля 93,5 тысяч чалавек. Для прадухілення захворвання ў Беларусі выкарыстоўваюць расійскую вакцыну "Спутник V", зарэгістраваную ў канцы снежня 2020 года, а таксама кітайскую вакцыну "Сінафарм".

Чытайце таксама: