Фота

Хлеб і булачкі вакол свету: што пякуць у Парыжы, Мумбаі і Ла-Пасе

Які хлеб пякуць у розных краінах свету? Гэтае пытанне хвалюе не толькі пачаткоўца пекара, але і заўзятага турыста.
Sputnik
У час, калі нельга амаль падарожнічаць, Sputnik прапануе здзейсніць гастранамічны тур па пякарнях, крамачках і рэстаранчыках свету, і паглядзець, чым жа снедаюць у свеце гараджане: храбусткім багетам, квадратнай булачкай або булачкай-жабай.
А чаму аддалі перавагу б вы: тандырным аладкам, мексіканскім "язычкам", хлеб-супу або булачцы з кавалачкамі крывяной каўбасы?
Чытайце таксама:
1 / 28
Повар гатуе пластовае цеста для параты - індыйскага праснака - у краме ў Равалпіндзі, Пакістан.
2 / 28
Парату абсмажваюць на патэльні, а затым заварочваюць у яе рыс, гародніну або сыр. Гэта традыцыйны індыйскі і пакістанскі сняданак.
3 / 28
А так гатуюць цеста для традыцыйнага індыйскага праснака наан.
4 / 28
Свежыя булачкі ў пякарні ў Мумбаі, Індыя.
5 / 28
Пляцёнкі і трохкутныя булачкі прама з печы ў Манагуа, Нікарагуа.
6 / 28
Булачкі могуць быць і квадратныя! Вось такой незвычайнай формы іх пякуць у Порт-о-Прэнсе, Гаіці.
7 / 28
Жанчына купляе традыцыйныя балівійскія булачкі ў Эль-Альта на ўскраіне Ла-Пас.
8 / 28
Булачкі на пыльных вуліцах Ханоя надзейна накрытыя цэлафанавай плёнкай.
9 / 28
В'етнамская булачка для перакусу ў абедзенны перапынак.
10 / 28
Пекар чакае кліентаў у сваёй крамцы ў Кабуле.
11 / 28
Жанчына прадае традыцыйныя перуанскія булачкі ў Ліме.
12 / 28
Перуанцы як спадкаемцы індзейцаў кечуа вельмі любяць пекчы булкі ў выглядзе татэмных жывёл.
13 / 28
У прыгарадзе Сіднэя Падынгтане гатуюць дражджавы хлеб з асаблівымі надрэзамі.
14 / 28
Гарачы аўстралійскі хлебушак прама з печы.
15 / 28
Аладкі пякуцца ў тандыры ў казахстанскай вёсцы Гулдала.
16 / 28
Свежыя аладкі тандыр-наан.
17 / 28
Мексіканскія плюшкі вельмі падобныя на нашы "язычкі".
18 / 28
Гэтая смаката з глазурай, сухафруктамі і сезамам - таксама з Мексікі.
19 / 28
Булачкі з трох відаў цеста перад выпечкай ў пякарні ў Вінцетуры, Швейцарыя.
20 / 28
Суп-гуляш у хлебе - адна з любімых страў чэшскай кухні - у рэстаране ў Празе.
21 / 28
Падобны суп - журэк - гатаваіл і ў Вялікім княстве Літоўскім. Пражскія рэстараны зрабілі яго сваёй візітнай карткай.
22 / 28
Інжынер-тэхнолаг ААТ "Тамбоўскі хлебакамбінат" правярае якасць гатовай прадукцыі пасля выпечкі.
23 / 28
У маленькай венскім крамцы - практычна ўвесь асартымент хатняга і рэгіянальнага хлеба Аўстрыі.
24 / 28
Хатні хлеб з шатландскім "чорным пудынгам" - вытанчаны пачастунак у Аўстрыі. І не, гэта не шакалад і нават не джэм. Робіцца "чорны пудынг" па прынцыпе крывяной каўбасы.
25 / 28
Круасаны з джэмам ў бельгійскім кафэ - лепшы сняданак брусельца.
26 / 28
А вось знакамітая французская булка - тонкі пшанічны багет.
27 / 28
У пякарні ў Верту недалёка ад Нанта ўранку ўжо гатовыя свежыя хрумсткія багеты.
28 / 28
А ў Парыжы сёння модна купляць вось такі экалагічны хлеб - без дабавак!