Турцыя закупіла ў Расіі вакцыну ад каронавіруса "Спутник V"

Першая партыя прэпарата будзе пастаўлена ў краіну ў траўні – да таго, як адкрыецца сумесная вытворчасць вакцыны.
Sputnik

МІНСК, 29 кра – Sputnik. Турцыя закупіла расійскі прэпарат "Спутник V", улады краіны нацэлены на сумесную вытворчасць вакцыны ад COVID-19, пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Турцыі Меўлют Чавушоглу.

"Міністр аховы здароўя Турцыі сказаў мне, што яны ўзгаднілі з расійскімі калегамі закупку вакцын "Спутник V "для сумеснай вытворчасці. Гэта, вядома, план на сярэднетэрміновую перспектыву", – заявіў ён РІА Новости.

Пагадненне аб пастаўках вакцыны было падпісана 27 красавіка, таксама былі перададзеныя тэхналогіі для вытворчасці прэпарата ў Турцыі. Чакаецца, што першая пастаўка будзе ў траўні – яшчэ да пачатку яе сумеснай вытворчасці.

Як паведамляў на гэтым тыдні міністр аховы здароўя Турцыі, працэс выдачы дазволу на экстранае выкарыстанне гэтай вакцыны знаходзіцца на завяршальным этапе. У краіне праходзяць выпрабаванні прэпарата, цяпер яны ўжо на трэцяй фазе.

Вакцынацыя ў Турцыі стартавала ў студзені, ужо прышчэплена каля 19 мільёнаў чалавек.

У апошнія месяцы сітуацыя з каронавірусам у краіне была досыць напружанай – з-за павелічэння колькасці заражэнняў у большай частцы правінцый краіны, уключаючы Стамбул, Анкару, Анталлю, увялі шэраг абмежаванняў. Пазней улады паведамілі пра неабходнасць узмацніць абмежавальныя меры, а з 29 красавіка па 19 траўня ў краіне быў уведзены локдаун. Як заяўлялі ўлады, асноўнай задачай на бліжэйшы час з'яўляецца зніжэнне штосутачных паказчыкаў захворвання да лічбы менш за 10 тысяч.

Па дадзеных Інстытута імя Джона Хопкінса на чацвер, за ўвесь перыяд пандэміі ў Турцыі заразілася каронавірусам больш за 4,7 мільёна чалавек, памерла 39,3 тысячы пацыентаў.

Чытайце таксама: