Забарона на Skoda, Liqui Moly і Nivea: прадаўцам патлумачылі, што рабіць

Урад на мінулым тыдні выдаў пастанову, якая забараняе ўвоз і рэалізацыю ў краіне некаторых тавараў. Падаткавікі патлумачылі, што ў такой сітуацыі рабіць прадаўцам.
Sputnik

МІНСК, 29 кра – Sputnik. Прадаваць забароненую прадукцыю – тавары груп кампаній Liqui Moly, Skoda Auto і Beiersdorf – нельга будзе ў Беларусі з 5 траўня, распавялі ў Міністэрстве па падатках і зборах.

Да гэтай даты прадаўцам – юрыдычным асобам можна прадаць наяўныя ў іх рэшткі забараненага тавару, калі яны прамаркіруюць яго адмысловымі кантрольнымі знакамі. З 5 траўня ўсе суб'екты гаспадарання павінны прыпыніць аптовы i рознiчны гандаль гэтымi таварамі, а не пазней за 13 траўня правесці інвентарызацыю рэшткаў. Вопіс трэба аформіць у двух экзэмплярах, у яго не ўключаюцца рэшткі тавараў са скончаным тэрмінам прыдатнасці на дату інвентарызацыі.

Затым не пазней за 18 траўня прадаўцы павінны даць два асобніка вопісу ў інспекцыю МПЗ па месцы пастаноўкі на ўлік. Адзін вопіс інспектары вернуць прадаўцу, копію другога на працягу 5 рабочых дзён накіруюць у выдавецтва "Белбланкавыд". Там суб'ектам гандлю трэба будзе купіць спецыяльныя кантрольныя знакі ў колькасці, якая не перавышае колькасць тавару, названага ў вопісу. І не пазней за 5 ліпеня прамаркіраваць рэшткі тавараў. Рэшткі ў адкрытай спажывецкай упакоўцы рэалізуюцца без маркіроўкі на працягу 60 каляндарных дзён з даты правядзення інвентарызацыі, але не больш за ўстаноўлены тэрмін прыдатнасці.

У МПЗ тлумачаць, што кантраляваць увоз і продаж забароненых тавараў у краіне будуць паўсюдна - у гандлёвых аб'ектах, на рынках, выставах, кірмашах, у інтэрнэт-крамах, інтэрнэце. Парушальнікам пагражае адміністрацыйнае пакаранне па артыкуле 13.3 КоАП (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць) - штраф да 200 базавых велічынь з поўнай канфіскацыяй сумы даходу.

Забароненыя тавары

Пастанова Савета міністраў пасля прэзідэнцкага ўказа выйшла 23 красавіка 2021 года. Быў апублікаваны пералік тавараў, забароненых да рэалізацыі на тэрыторыі краіны. Як сказана ў дакуменце, гэта зроблена "для забеспячэння абароны нацыянальных інтарэсаў, з улікам недружалюбных дзеянняў у дачыненні да беларускага народа".

Нагадаем, у гэты пералік патрапілі тавары кампаній Liqui Moly, Skoda Auto і і Beiersdorf (гандлёвыя маркі Nivea, Eucerin, La Prairie, Labello, Hansaplast, Florena, 8x4, Skin Stories, Gammon, Tesa, Chaul, Coppertone, Hidrofugal, Stop the water while using me).

Чытайце таксама: