МІНСК, 3 тра - Sputnik. Гандлёвы дом "На Нямізе" з 3 траўня аднавіў сваю працу пасля рэарганізацыі, такая інфармацыя размешчана на сайце ГЦ.
"Цяпер гандлёвы дом уваходзіць у склад універмага "Беларусь", рашэнне падпісана 22 красавіка. Цэнтр закрываўся на некалькі дзён на мінулым тыдні, з серады па пятніцу, для правядзення некаторых рэарганізацыйных работ - перадачы маёмасці і іншых момантаў", - растлумачылі Sputnik у сектары арганізацыі гандлю ўнівермага "Беларусь".
Гандлёвы дом працягне сваю працу, як і раней, але ўжо пад іншай юрыдычнай асобай: замест "Дзяржаўнае прадпрыемства "Гандлёвы дом "На Нямізе" - "Гандлёвае камунальнае унітарнае прадпрыемства "Універмаг Беларусь". Ніякіх іншых змен у крамах цэнтра ў бліжэйшы час не будзе. Аднак, пакуль што па тэхнічных прычынах не працуюць інтэрнэт-крама ГЦ, кафэ і секцыя "Тканіны".
Комплекс "Гандлёвы дом "На Нямізе" пачаў працаваць у 1993 годзе і быў адным з найбуйнейшых гандлёвых прадпрыемстваў Беларусі. У апошнія гады там рэгулярна праводзіліся дні зніжак. Тым не менш, пакупнікі неаднаразова скардзіліся на ўмовы ў краме: як правіла, нараканні выклікаў непрыемны пах , пытанні былі і да паркоўкі. ГЦ уваходзіць у дзесятку найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў сталіцы.
Чытайце таксама: