МІНСК, 6 тра - Sputnik. Месцы для размяшчэння асобных палатак і палатачных гарадкоў, турыстычных стаянак, іншых абсталяваных зон і месцаў адпачынку вызначаны на тэрыторыі нацыянальнага парку "Браслаўскія азёры", адпаведнае рашэнне мясцовага райвыканкама ад 15 красавіка №381 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Усяго ў пераліку 25 найменняў. Напрыклад, стаянкі абсталяваны на беразе азёр Ельня (3), Снуды (4), Струста (10), Болтаў (4). Таксама створаны пункт на базе адпачынку "Ляошкі" ў 12 км на паўночны ўсход ад Браслава і ў 1 км на захад ад аднайменнай вёскі на паўднёва-ўсходнім беразе возера Волас Паўночны. Ёсць падобнае месца і на базе адпачынку "Дрывяты" ў Браславе на паўночна-ўсходнім беразе возера Дрывяты, яшчэ два месцы размешчаны на базах адпачынку "Золава" і "Слабодка".
Больш дакладны пералік з усімі каардынатамі размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Рашэнне ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
Дарэчы, у Браслаўскіх азёрах сустракаецца 28 з 56 відаў рыб, якія жывуць у беларускіх вадаёмах. Сярод самых каштоўных трафеяў - шчупак, лешч, судак і сазан.
Чытайце таксама: