Рэйсы ў Паволжа: самалёты "Белавія" пачалі лятаць у Самару

Самара стала дзевятым расійскім горадам, у напрамку якога беларускі авіяперавозчык наладзіў рэгулярныя зносіны.
Sputnik
МІНСК, 12 тра - Sputnik. Авіякампанія "Белавія" з сённяшняга дня пачала выконваць рэйсы з Мінска ў Самару і назад, паведамляе прэс-служба авіяперавозчыка.
Гэта ўжо дзявяты рэгулярны напрамак у Расію, адноўлены пасля адмены авіязносін паміж краінамі ў перыяд пандэміі.
"Мы разлічваем, што адкрыццё рэйсаў у Самару будзе спрыяць прыцягненню ў Мінск транзітных пасажыраў", - заявіў генеральны дырэктар беларускай авіякампаніі Ігар Чаргінец.
Палёты будуць выконваць па серадах. З Мінска самалёт будзе вылятаць 00:15 і прыбываць у Самару ў 03:25 па мясцовым часе. У той жа дзень самалёт вернецца ў беларускую сталіцу - вылет  у 4:25 з Самары, прыбыццё ў Нацыянальны аэрапорт Мінск у 05:55.
Авіяперавозчык распавёў і пра кошты на квіткі: па тарыфе "Лайт" у адзін бок трэба заплаціць 84 еўра, туды і назад - 163 еўра.
Палёты будуць выконвацца на самалёце Embraer 175, які месціць 76 пасажыраў. Час у шляху - крыху больш за дзве гадзіны.

Палёты ў Екацерынбург

Відэа
Як у Бразіліі рыхтуюць самалёты Embraer для "Белавія" - відэа
Нагадаем, што 8 траўня "Белавія" адкрыла палёты ў Екацерынбург - ён стаў восьмым расійскім рэгулярным напрамкам.
Самалёты з Мінска ў Екацярынбург лятаюць раз на тыдзень - па пятніцах, у зваротным напрамку ў суботу, пералёт у адзін бок зойме каля трох гадзін.
Мінімальны кошт квіткоў пры палёце без багажу складае 143 еўра ў адзін бок, у абодва - 233 еўра, сярэдні кошт квіткоў - 163 еўра ў адным кірунку і 263 еўра за квіткі туды і назад.
Чытайце таксама: