Фінал Лігі чэмпіёнаў перанеслі са Стамбула ў Порту

Рашэнне далося няпроста: з-за няпростай сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй Турцыя другі год запар пазбавілася права правесці ў сябе фінальны матч ЛЧ.
Sputnik
МІНСК, 13 тра - Sputnik. Фінальны матч Лігі чэмпіёнаў паміж англійскімі футбольнымі клубамі "Манчэстар Сіці" і "Чэлсі" пройдзе 29 траўня ў Порту, паведамляе прэс-служба Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА).
Матч павінен быў прайсці на Алімпійскім стадыёне ў Стамбуле, аднак яго правядзенню перашкодзіла каронавірусная інфекцыя. Улады Турцыі ўсё ж паспрабавалі захаваць права на правядзенне фінальнага матчу ЛЧ. Яны нават адмянілі абавязковае патрабаванне для замежнікаў, якія прыбываюць з 16 краін, якое тычыцца прадастаўлення адмоўнага ПЦР-тэсту.
Аднак Турцыя была аднесена Вялікабрытаніяй у так званую "чырвоную зону": вярнуўшыся адтуль, брытанскім заўзятарам неабходна было б выконваць дзесяцідзённы каранцін. Пакуль рашэнне не было прынята, брытанскія ўлады правялі "далікатныя перамовы" аб пераносе фінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў з Турцыі ў Англію - на лонданскі стадыён "Уэмблі".
Аднак сёння УЕФА назваў іншае месца для матчу: стадыён "Драгаў" (Порту). Партугалія знаходзіцца ў "зялёным спісе" і ўпершыню ў гісторыі стане краінай, дзе фінал ЛЧ пройдзе два гады запар.
Відэа
Вундэркінд баявых мастацтваў: маленькая кітаянка валодае кунг-фу як Брус Лі
У мінулым годзе з-за пандэміі каронавірусной інфекцыі ўсе матчы турніру, пачынаючы з чвэрцьфіналу, былі перанесены ў Лісабон. Там жа прайшоў і фінал.
Каменціруючы сённяшняе рашэнне, прэзідэнт УЕФА Александэр Чэферын адзначыў, што было б няправільным пазбавіць заўзятараў магчымасці пабачыць такі матч.
"Я спадзяюся, што фінал стане сімвалам надзеі на адраджэнне Еўропы пасля цяжкага перыяду і што заўзятары, якія прыедуць на гульню, зноў змогуць ўнесці свой уклад і сваёй прысутнасцю пазначыць гэты фінал як лепшы ў клубным футболе", - падкрэсліў прэзідэнт УЕФА.