МІНСК, 14 тра - Sputnik. Бацькоўскіх дзён у летніх лагерах сёлета, як і ў мінулым, не будзе, заявіла на прэс-канферэнцыі ў пятніцу загадчыца аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Малахава.
"Ніякіх бацькоўскіх дзён, іх (бацькоў) у карпусы не пусцяць, каб не занесці каронавірус. Аднак калі яны ўсё ж прыедуць, то змогуць сустрэцца з дзецьмі ля ўваходу ў лагер або ў спецыяльнай альтанцы на адкрытым паветры. Вядома, з захаваннем усіх мер бяспекі", - адзначыла яна.
Лагеры адкрываюцца з 1 чэрвеня
Заязджаць у лагеры дзеці пачнуць ужо з першага дня лета, растлумачыў намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай. Але - калі дазволіць эпідсітуацыя ў канкрэтных установах аздараўлення. У адваротным выпадку тэрміны пуцёўкі будуць перанесены.
Усяго ў Беларусі гэтым летам плануецца аздаравіць больш за 342 тысячы дзяцей, з іх 198 тысяч адправяць у дзённыя лагеры, а 144 тысячы - у кругласутачныя. Рабят прымуць 5,5 тысячаў аздараўленчых устаноў. Зараз завяршаецца іх падрыхтоўка.
На арганізацыю аздараўлення цэнтру ў гэтым годзе выдзелена каля 45 мільёнаў рублёў з рэспубліканскага бюджэту. На ўмацаванне матэрыяльнай базы і падрыхтоўку да сезону выдзеляць яшчэ каля 15 мільёнаў.
Колькі будзе каштаваць пуцёўка ў дзіцячы лагер?
Аляксандр Цай адзначыў, што пуцёўкі ў цэлым недарагія. Сярэдні кошт паездкі ў лагер з кругласутачным знаходжаннем на 18 і больш дзён - 520 рублёў. Частка сумы - 215 рублёў - аплаціць дзяржава. Пуцёўка ў дзённай лагер на 18 дзён абыйдзецца ў 127 рублёў, субсідавана будзе 89 рублёў.
Чытайце таксама: