https://bel.sputnik.by/20210514/Batsko-zno-ne-pustsyats-u-dztsyachyya-lagery-getym-letam-1047626774.html
Бацькоў зноў не пусцяць у дзіцячыя лагеры гэтым летам
Бацькоў зноў не пусцяць у дзіцячыя лагеры гэтым летам
Sputnik Беларусь
Дзіцячыя аздараўленчыя ўстановы да новага сезона амаль гатовы, іх плануецца адкрыць з першай дэкады чэрвеня. 14.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-14T15:20+0300
2021-05-14T15:20+0300
2021-05-15T09:23+0300
навіны
у беларусі
грамадства
галоўнае
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101554/64/1015546420_0:146:3121:1902_1920x0_80_0_0_ca17d750cb53def5d7b1d950ef41ab32.jpg
МІНСК, 14 тра - Sputnik. Бацькоўскіх дзён у летніх лагерах сёлета, як і ў мінулым, не будзе, заявіла на прэс-канферэнцыі ў пятніцу загадчыца аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Малахава."Ніякіх бацькоўскіх дзён, іх (бацькоў) у карпусы не пусцяць, каб не занесці каронавірус. Аднак калі яны ўсё ж прыедуць, то змогуць сустрэцца з дзецьмі ля ўваходу ў лагер або ў спецыяльнай альтанцы на адкрытым паветры. Вядома, з захаваннем усіх мер бяспекі", - адзначыла яна.Лагеры адкрываюцца з 1 чэрвеняЗаязджаць у лагеры дзеці пачнуць ужо з першага дня лета, растлумачыў намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай. Але - калі дазволіць эпідсітуацыя ў канкрэтных установах аздараўлення. У адваротным выпадку тэрміны пуцёўкі будуць перанесены.Усяго ў Беларусі гэтым летам плануецца аздаравіць больш за 342 тысячы дзяцей, з іх 198 тысяч адправяць у дзённыя лагеры, а 144 тысячы - у кругласутачныя. Рабят прымуць 5,5 тысячаў аздараўленчых устаноў. Зараз завяршаецца іх падрыхтоўка.На арганізацыю аздараўлення цэнтру ў гэтым годзе выдзелена каля 45 мільёнаў рублёў з рэспубліканскага бюджэту. На ўмацаванне матэрыяльнай базы і падрыхтоўку да сезону выдзеляць яшчэ каля 15 мільёнаў.Колькі будзе каштаваць пуцёўка ў дзіцячы лагер?Аляксандр Цай адзначыў, што пуцёўкі ў цэлым недарагія. Сярэдні кошт паездкі ў лагер з кругласутачным знаходжаннем на 18 і больш дзён - 520 рублёў. Частка сумы - 215 рублёў - аплаціць дзяржава. Пуцёўка ў дзённай лагер на 18 дзён абыйдзецца ў 127 рублёў, субсідавана будзе 89 рублёў.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101554/64/1015546420_195:0:2926:2048_1920x0_80_0_0_6245271c6de20f653f92b1e2c7d099b7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае
Бацькоў зноў не пусцяць у дзіцячыя лагеры гэтым летам
15:20 14.05.2021 (абноўлена: 09:23 15.05.2021) Дзіцячыя аздараўленчыя ўстановы да новага сезона амаль гатовы, іх плануецца адкрыць з першай дэкады чэрвеня.
МІНСК, 14 тра - Sputnik. Бацькоўскіх дзён у летніх лагерах сёлета, як і ў мінулым, не будзе, заявіла на прэс-канферэнцыі ў пятніцу загадчыца аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Малахава.
"Ніякіх бацькоўскіх дзён, іх (бацькоў) у карпусы не пусцяць, каб не занесці каронавірус. Аднак калі яны ўсё ж прыедуць, то змогуць сустрэцца з дзецьмі ля ўваходу ў лагер або ў спецыяльнай альтанцы на адкрытым паветры. Вядома, з захаваннем усіх мер бяспекі", - адзначыла яна.
Лагеры адкрываюцца з 1 чэрвеня
Заязджаць у лагеры дзеці пачнуць ужо з першага дня лета, растлумачыў намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай. Але - калі дазволіць эпідсітуацыя ў канкрэтных установах аздараўлення. У адваротным выпадку тэрміны пуцёўкі будуць перанесены.
Усяго ў Беларусі гэтым летам плануецца аздаравіць больш за 342 тысячы дзяцей, з іх 198 тысяч адправяць у дзённыя лагеры, а 144 тысячы - у кругласутачныя. Рабят прымуць 5,5 тысячаў аздараўленчых устаноў. Зараз завяршаецца іх падрыхтоўка.
На арганізацыю аздараўлення цэнтру ў гэтым годзе выдзелена каля 45 мільёнаў рублёў з рэспубліканскага бюджэту. На ўмацаванне матэрыяльнай базы і падрыхтоўку да сезону выдзеляць яшчэ каля 15 мільёнаў.
Колькі будзе каштаваць пуцёўка ў дзіцячы лагер?
Аляксандр Цай адзначыў, што пуцёўкі ў цэлым недарагія. Сярэдні кошт паездкі ў лагер з кругласутачным знаходжаннем на 18 і больш дзён - 520 рублёў. Частка сумы - 215 рублёў - аплаціць дзяржава. Пуцёўка ў дзённай лагер на 18 дзён абыйдзецца ў 127 рублёў, субсідавана будзе 89 рублёў.