Жорсткае цэнавое рэгуляванне пракаменціраваў прэм'ер Беларусі

Змяненне цэн на сацыяльна-значныя тавары першай неабходнасці ў Беларусі з 1 сакавіка не павінна перавышаць 0,2% у месяц.
Sputnik
МІНСК, 15 тра - Sputnik. Беларускія ўлады пазітыўна ацэньваюць жорсткае рэгуляванне цэн на сацыяльна-значныя прадукты, заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.
"Уведзена дастаткова жорсткае цэнавае рэгуляванне, яно сябе апраўдала. Мы глядзім на мэтазгоднасць яго падаўжэння або спынення, гэтае пытанне цяпер абмяркоўваецца", - заявіў ён падчас рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць.
Відэа яго выступлення распаўсюдзіла прэс-служба Савета міністраў. Па словах прэм'ера, важнае рашэнне было прынята ў той момант, калі "сусветны рынак харчавання перажывае бум": кошты растуць амаль на ўсе віды прадукцыі.
"Каб гэтыя інфляцыйныя шокі ня пераносіліся ў поўнай меры на наша насельніцтва, мы не дапускаем росту цэн", - падкрэсліў Галоўчанка.
І дадаў, што на прадпрыемствах усіх форм уласнасці дастаткова запасаў мясной прадукцыі, каб цалкам забяспечыць унутраны рынак. Што тычыцца экспарту прадуктаў харчавання, то ён нарошчваецца толькі тады, калі задаволены патрэбнасці ўнутранага рынку.

Жорсткае цэнавое рэгуляванне ў Беларусі

Урад Беларусі ў лютым вырашыў, што з 1 сакавіка змяненне цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці не можа перавышаць 0,2% у месяц. У пералік увайшлі 62 пазіцыі тавараў і прыкладна паўсотні лекаў.
Інфаграфіка
Якім прагназуецца падаражанне тавараў і паслуг ў 2021 годзе ў Беларусі
Пастановай міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю таксама ўведзена цэнавае рэгуляванне на 18 груп сацыяльна значных тавараў з 1 студзеня па 29 чэрвеня ўключна.
Гэта датычыцца рыбы, мяса і каўбасных вырабаў, мяса курэй і курыных яек, сыроў, сметанковага, сланечнікавага і рапсавага алею, малочных прадуктаў. Таксама ў гэты пералік уваходзяць малако, кефір і смятана, пшанічная мука, хлеб, рыс, грэчка, аўсяныя шматкі, цукар, макароны, шэраг плодаагародніннай прадукцыі і дзіцячае харчаванне.
Чытайце таксама: