МІНСК, 19 тра - Sputnik. Сталі вядомы першыя дзесяць фіналістаў міжнароднага песеннага конкурсу "Еўрабачанне", перадае Sputnik.
Першы паўфінал конкурсу адбыўся ў Ратэрдаме ўвечары ў аўторак 18 траўня, вынікі былі падведзены бліжэй да поўначы.
З прадстаўленых на сцэне 16 выканаўцаў у фінал форуму выйшлі дзесяць краін:
Другі адбор фіналістаў пройдзе ў чацвер, 20 траўня. А 22 траўня на сцэну выйдуць па дзесяць удзельнікаў, адабраных па выніках двух паўфіналаў, а таксама традыцыйна выступяць прадстаўнікі "вялікай пяцёркі" - Італія, Вялікабрытанія, Іспанія, Германія, Францыя і краіна-гаспадыня конкурсу - Нідэрланды.
Беларусь не ўдзельнічае ў "Еўрабачанні"
11 сакавіка стала вядома, што Еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС) не дапусціў да конкурсу кампазіцыю "Я навучу цябе" баранавіцкага калектыву "Галасы ЗМеста". Арганізатары заявілі, што ў цяперашнім выглядзе музычная кампазіцыя "палітызаваная", яе неабходна памяняць. "Галасы" адправілі новую кампазіцыю - "Песенька", аднак 26 сакавіка ЕВС канчаткова адхіліў беларускі калектыў ад "Еўрабачання", патлумачыўшы сваё рашэнне тым, што і другая песня таксама парушае правілы.
Па беларускіх тэлеканалах "Еўрабачанне" ў гэтым годзе не транслюецца, аднак яго беларусы могуць паглядзець у інтэрнэце - на афіцыйным YouTube-канале конкурсу.
Чытайце таксама: