У Баранавічах пасля крушэння самалёта адмянілі гарадское свята

У выхадныя дні ў раённым цэнтры павінны былі адбыцца святочныя мерапрыемствы з элементамі авіяшоў, прысвечаныя 150-годдзю горада.
Sputnik
МІНСК, 20 тра - Sputnik. Святочныя мерапрыемствы 21-22 траўня "Баранавіцкая вясна" адмяняюцца ў сувязі з трагедыяй, гаворыцца ў звароце старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Юрыя Грамакоўскага.
У сераду стала вядома, што падчас палёту вучэбна-баявога самалёта Як-130 пілоты выявілі няспраўнасць. Маёр Андрэй Нічыпарчык і лейтэнант Мікіта Куканенка здолелі адвесці баявую машыну ад жылых дамоў. Лётчыкі змаглі катапультавацца, але, на жаль, загінулі ў выніку авіяцыйнага інцыдэнту.
"Сёння трагічная навіна прыйшла ў наш горад. Пацярпеў крушэнне вайсковы самалёт Лідскай штурмавой авіябазы, на жаль, загінулі два пілоты. Іншых ахвяр няма", - прыводзіць прэс-служба словы старшыні гарвыканкама.
Па словах Юрыя Грамакоўскага, ваенныя лётчыкі паўтарылі подзвіг іншага беларускага пілота, які стаў героем рэспублікі, Уладзіміра Карвата.
"У сувязі з гэтым, усе мерапрыемствы, запланаваныя ў рамках свята "Баранавіцкая вясна" 21-22 траўня, адменены", - адзначыў мясцовы чыноўнік.
Ушанаваць памяць загінулых ваенных лётчыкаў можна ў Баранавічах у храме Жанчын-Міраносіц (б-р Хэйнала, 5 - Sputnik).
Чытайце таксама: