https://bel.sputnik.by/20210520/U-Baranavchakh-paslya-krushennya-samalta-admyanl-garadskoe-svyata-1047666912.html
У Баранавічах пасля крушэння самалёта адмянілі гарадское свята
У Баранавічах пасля крушэння самалёта адмянілі гарадское свята
Sputnik Беларусь
У выхадныя дні ў раённым цэнтры павінны былі адбыцца святочныя мерапрыемствы з элементамі авіяшоў, прысвечаныя 150-годдзю горада. 20.05.2021, Sputnik Беларусь
2021-05-20T08:55+0300
2021-05-20T08:55+0300
2023-07-27T13:14+0300
навіны
у беларусі
грамадства
галоўнае
баранавічы
самалёт
свята
горад
крушэнне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104055/08/1040550826_0:36:2455:1424_1920x0_80_0_0_369fdb44c8f0e1f8b1784c94c0c9db2f.jpg
МІНСК, 20 тра - Sputnik. Святочныя мерапрыемствы 21-22 траўня "Баранавіцкая вясна" адмяняюцца ў сувязі з трагедыяй, гаворыцца ў звароце старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Юрыя Грамакоўскага.У сераду стала вядома, што падчас палёту вучэбна-баявога самалёта Як-130 пілоты выявілі няспраўнасць. Маёр Андрэй Нічыпарчык і лейтэнант Мікіта Куканенка здолелі адвесці баявую машыну ад жылых дамоў. Лётчыкі змаглі катапультавацца, але, на жаль, загінулі ў выніку авіяцыйнага інцыдэнту."Сёння трагічная навіна прыйшла ў наш горад. Пацярпеў крушэнне вайсковы самалёт Лідскай штурмавой авіябазы, на жаль, загінулі два пілоты. Іншых ахвяр няма", - прыводзіць прэс-служба словы старшыні гарвыканкама.Па словах Юрыя Грамакоўскага, ваенныя лётчыкі паўтарылі подзвіг іншага беларускага пілота, які стаў героем рэспублікі, Уладзіміра Карвата."У сувязі з гэтым, усе мерапрыемствы, запланаваныя ў рамках свята "Баранавіцкая вясна" 21-22 траўня, адменены", - адзначыў мясцовы чыноўнік.Ушанаваць памяць загінулых ваенных лётчыкаў можна ў Баранавічах у храме Жанчын-Міраносіц (б-р Хэйнала, 5 - Sputnik).Чытайце таксама:
баранавічы
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104055/08/1040550826_52:0:2318:1424_1920x0_80_0_0_44b6ac42c0c3782a26fcac0321c28bc8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае, баранавічы, самалёт, свята, горад, крушэнне
навіны , у беларусі, грамадства, галоўнае, баранавічы, самалёт, свята, горад, крушэнне
У Баранавічах пасля крушэння самалёта адмянілі гарадское свята
08:55 20.05.2021 (абноўлена: 13:14 27.07.2023) У выхадныя дні ў раённым цэнтры павінны былі адбыцца святочныя мерапрыемствы з элементамі авіяшоў, прысвечаныя 150-годдзю горада.
МІНСК, 20 тра - Sputnik. Святочныя мерапрыемствы 21-22 траўня "Баранавіцкая вясна" адмяняюцца ў сувязі з трагедыяй, гаворыцца ў звароце старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Юрыя Грамакоўскага.
У сераду стала вядома, што падчас палёту вучэбна-баявога самалёта Як-130 пілоты выявілі няспраўнасць. Маёр Андрэй Нічыпарчык і лейтэнант Мікіта Куканенка здолелі адвесці баявую машыну ад жылых дамоў. Лётчыкі змаглі катапультавацца, але, на жаль, загінулі ў выніку авіяцыйнага інцыдэнту.
"Сёння трагічная навіна прыйшла ў наш горад. Пацярпеў крушэнне вайсковы самалёт Лідскай штурмавой авіябазы, на жаль, загінулі два пілоты. Іншых ахвяр няма", - прыводзіць прэс-служба словы старшыні гарвыканкама.
Па словах Юрыя Грамакоўскага, ваенныя лётчыкі паўтарылі подзвіг іншага беларускага пілота, які стаў героем рэспублікі, Уладзіміра Карвата.
"У сувязі з гэтым, усе мерапрыемствы, запланаваныя ў рамках свята "Баранавіцкая вясна" 21-22 траўня, адменены", - адзначыў мясцовы чыноўнік.
Ушанаваць памяць загінулых ваенных лётчыкаў можна ў Баранавічах у храме Жанчын-Міраносіц (б-р Хэйнала, 5 - Sputnik).