МІНСК, 24 тра - Sputnik. Штармавое папярэджанне аб'яўлена ў Беларусі на аўторак 25 траўня з-за навальніц, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у бліжэйшыя суткі рэспубліка будзе знаходзіцца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску.
"Раніцай па крайнім захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём месцамі прагрымяць навальніцы", - сказалі ў Гідрамеце.
Там таксама ўдакладнілі, што днём у аўторак, 25 траўня, тэмпература паветра ў рэспубліцы складзе ад +17 да +23°С.
У сераду 26 траўня зноў чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя з навальніцамі, а днём паветра прагрэецца да +22°С.
У чацвер 27 траўня надвор'е ў рэспубліцы істотна не зменіцца, прагназуюцца ападкі, раніцай - туман, а днём тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах ад +17°С да +24°С.