Відэа

Відэафакт: разліў нафтапрадуктаў у моры здарыўся ў Туапсэ

У акваторыі Чорнага мора адбыўся разліў нафты. Пляма знаходзіцца прыкладна ў 800 м ад берага. У горадзе ўведзены рэжым павышанай гатоўнасці. Глядзіце на відэа, кадры знятыя беспілотнікам на месцы разліву нафты.
Sputnik
На адлегласці каля 800 метраў ад берага Туапсэ ў Чорным моры быў выяўлены новы разліў нафтаўтрымліваючай вадкасці. У горадзе ўведзены рэжым павышанай гатоўнасці. На месцы разліву нафтапрадуктаў супрацоўнікі МНС вядуць работы па ліквідацыі наступстваў здарэння. У ведамстве таксама паведамляюць, што на берагавой лініі чатырох участкаў працуе опергруппа рэгіянальнага глаўка выратавальнай службы.
Роспрыроднадзор узяў пробы на правядзенне аналізаў перавышэння шкодных рэчываў у вадзе і грунце. Вядома, што ў паветры іх канцэнтрацыя ня перавышаная.
Усяго ў працы задзейнічаны 75 чалавек і 22 адзінкі тэхнікі. Як паведаміў кіраўнік раёна Віталь Мазнінаў, сабрана ўжо больш за 400 літраў паглынальных матэрыялаў. Оперштаб Кубані удакладняе, што разліў нафтапрадуктаў лакалізаваны.
Фота
13 кадраў самага жудаснага кіно, якое вы адразу захочаце пераглядзець
Паведамляецца, што нафтапрадукты выцяклі з глыбакаводнага выпускнога каналізацыйнага калектара. Былі знойдзеныя два месцы слабага выцякання нафтапрадуктаў. Першую выяўленую пляму апрацавалі сарбентамі і ліквідавалі. Беспілотнікамі вядзецца маніторынг акваторыі забруджаных участкаў.
Па факце здарэння пракуратура Краснадарскага краю і СК арганізавалі праверку.
Глядзіце таксама: