Што рабіць з квіткамі на адмененыя палёты? Ці можна здаць квіткі і адразу вярнуць свае грошы? Як зараз дабірацца ў еўрапейскія краіны, якія закрылі сваю паветраную прастору? Карэспандэнт Sputnik шукаў адказы на гэтыя пытанні, наведаўшы ў сераду галоўны офіс беларускай кампаніі.
У сталічных авіякас на Нямізе ў сераду вельмі шматлюдна - да абеду сабралася каля сотні чалавек. Усе чакаюць сваёй электроннай чаргі. У памяшканні вельмі горача. Некаторыя стаяць у тамбуры - там больш свежа.
Очередь в кассе "Белавиа" на Немиге
© Sputnik
"А для звароту квіткоў асобная чарга?" - пытаецца мужчына, прабіўшыся да стойкі.
"Агульная. Але сёння мы ўсе працуем толькі па вяртанню. Ніхто нічога не купляе", - адказвае супрацоўніца "Белавія".
Наяўнымі або на картку
Грошы людзям вяртаюць без праблем - альбо наяўнымі, альбо па картцы. Гэта залежыць ад таго, у якой форме праводзілася аплата пры куплі білета.
Маладыя з Мінска хацелі адправіцца ў вясельнае падарожжа ў Еўропу, набылі квіткі анлайн. Але для іх вяртання яны не сталі афармляць заяву па інтэрнэце - кажуць, што доступ да патрэбнага рэсурсу з-за вялікага наплыву людзей нестабільны. Прыйшоўшы ў касы, маладыя людзі напісалі заяву, пасля чаго грошы ім будуць пералічаны. Тэрмін залічэння грашовых сродкаў на картку залежыць ад банка.
Попыт на Маскву
У сувязі з сітуацыяй у некалькі разоў павялічыўся попыт на паездкі ў Маскву. Малады чалавек, якому трэба было тэрмінова ляцець на працу ў Мюнхен, цікавіцца наяўнасцю авіябілетаў у расійскую сталіцу. Дзяўчына ў даведачнай яму адказвае, што на бліжэйшыя дні квіткоў няма. Прапануе ехаць цягніком ці аўтобусам.
Жанчына, якой трэба трапіць у Германію, распавядае іншым наведвальнікам, што ёй прапаноўваюць тры варыянты: ляцець праз Маскву, Бялград або Стамбул.
У Вільнюс праз Піцер
Аляксандр распавёў Sputnik пра тое, што яму за пару апошніх дзён ужо некалькі разоў прыйшлося здаваць квіткі. "Мне трэба было ў Вільнюс, але літаральна за восем гадзін да майго вылету рэйс адмянілі. Тады я ўзяў квіток на Рыгу, але следам адмянілі вылеты і туды. Купіў білет на Варшаву. Цяпер вось таксама здаю", - распавядае ён.
Александр за три дня сдает уже третий авиабилет
© Sputnik
Зараз Аляксандр плануе ехаць праз Расію - Санкт-Пецярбург ці Маскву, - а туды адправіцца на цягніку. Ён кажа, што прасцей дабрацца да Піцера – у чыгуначных саставах ёсць вольныя месцы. Ёсць яшчэ аэрапорт у Бранску, але, паводле яго слоў, туды вельмі складана даехаць.
А вось трапіць адразу ў Вільнюс на аўтобусе Аляксандр не можа. Аказваецца, беларусам дазволена ездзіць туды наземным транспартам не больш за адзін раз на паўгода, а Аляксандр падарожнічаў на аўтобусе ў літоўскую сталіцу тры месяцы таму.
У Калінінград з візай
Яшчэ адной суразмоўцы Sputnik Фрыдзе 81 год. Яна мінчанка. У Калінінградзе жыве яе родная сястра, якая сур'ёзна хварэе, ёй - 75. Фрыда з мужам забраніравалі авіябілет, цяпер прышлі адмяніць заказ.
Бо ў Калінінград з Мінска вылецець таксама нельга, так як авіямаршрут ляжыць праз Прыбалтыку.
Фрида с мужем не может быстро попасть к больной сестре в Калининград
© Sputnik
Праблема ў тым, як жа цяпер дабрацца ў гэты расійскі горад хутка? Для паездкі наземным транспартам патрабуецца транзітная віза. "Даведаліся наконт візы. Патрэбны дакументы, якія пацвярджаюць сваяцтва. Яшчэ неабходная даведка, што сястра там пражывае, а таксама і іншыя паперы. Каб сабраць усё гэта патрабуецца шмат часу, а мы вельмі пажылыя людзі. Так што можам ужо і не сустрэцца", - кажа Фрыда.
Чытайце таксама: