МІНСК, 30 тра - Sputnik. Футбалісты лонданскага "Чэлсі" выйгралі Лігу чэмпіёнаў УЕФА, паведамляе Sputnik.
Англійскі фінал Лігі чэмпіёнаў "Манчэстэр Сіці" - "Чэлсі" адбыўся ў суботу, 29 траўня, на стадыёне "Драган" ў партугальскім Порту. Нагадаем, першапачаткова матч павінен быў праходзіць у Стамбуле, але з-за "каронавірусных" абмежаванняў яго было вырашана перанесці.
Сустрэча завяршылася з лікам 1:0 на карысць "сініх". Пераможны гол на свой рахунак запісаў Кай Хаверц (42-я хвіліна).
"Чэлсі" ўпершыню з 2012 года атрымалі перамогу ў фінале ЛЧ. Дзевяць гадоў таму пад кіраўніцтвам Раберта Дзі Матэа "сінія" ў Мюнхене былі мацнейшыя за "Баварыю". Цяперашняя перамога ў ЛЧ - другая ў гісторыі клуба.
Главный тренер "Челси" Томас Тухель
© AFP 2024 / PIERRE-PHILIPPE MARCOU
Цікава, што ў 2008 годзе лонданцы ў фінале сустракаліся з "Манчэстар Юнайтэд", але саступілі.
Галоўны трэнер "Чэлсі" Томас Тухель першы ў гісторыі, каму ўдалося выйсці ў фінал Лігі чэмпіёнаў два гады запар з рознымі камандамі. У 2020 годзе нямецкі спецыяліст вывеў у фінал французскі ПСЖ, але прайграў мюнхенскай "Баварыі".
Главный тренер "Манчестер Сити" Хосеп Гвардиола
© AFP 2024 / SUSANA VERA
А вось настаўнік "гараджан" Хасэп Гвардыёла, які працуе ў "Ман Сіці" ужо пяць гадоў, упершыню ў гісторыі вывеў сваіх падапечных у фінал Лігі чэмпіёнаў, але заваяваць свой трэці тытул не змог. Нагадаем, іспанец двойчы станавіўся пераможцам турніру разам з "Барселонай".
Дарэчы, 27 траўня яшчэ адна каманда з Манчэстэра саступіла ў фінале еўракубка: "Ман Юнайтэд" у серыі пенальці прайграў іспанскаму "Вільярэалу" ў Лізе Еўропы.
Чытайце таксама: