У той фатальны дзень каля Палаца спорту ішоў канцэрт гурта "Манга-Манга". У момант іх выступлення раптам пачалася навальніца з градам. Каля двух з паловай тысяч чалавек паспрабавалі схавацца ад непагадзі ў падземным пераходзе.
Пачалася цісканіна, у якой літаральна за некалькі хвілін загінула 53 чалавекі. Больш 160 былі параненыя.
Большасці загінулых было ад 14 да 20 гадоў.
Некаторыя з тых, хто выжыў у цісканіне, называлі вінаватымі трагедыі невядомых маладых людзей, якія спачатку стрымлівалі паток людзей унізе лесвіцы, а потым рэзка яго адпусцілі. Паводле афіцыйнай версіі, прычынай цісканіны стаў трагічны збег абставінаў.
У памяць аб загінуўшых каля станцыі метро збудаваны манумент, на каменных прыступках якога ляжаць 40 бронзавых руж і 13 цюльпанаў. І выгравіраваны надпіс: "53 рубцы на сэрцы Беларусi. 30 траўня 1999 года.
Побач размешчаная маленькая капліца з металічнай мемарыяльнай плітой, на якой пералічаныя імёны загінуўшых. Сёння разам з бронзавымі кветкамі на гэтым месцы ляжаць жывыя, а пад імёнамі загінуўшых гараць свечкі.