Другая спроба: чатыры верталёты прадаюць на аўкцыёне ў Беларусі

Дзве вінтакрылыя машыны знаходзяцца на аэрадроме "Балбасава", яшчэ дзве - у Маскоўскай вобласці. Усе яны ў разабраным выглядзе, але, як запэўніваюць уладальнікі, у працоўным стане.
Sputnik
МІНСК, 3 чэр - Sputnik. Чатыры верталёты Мі-2 выстаўлены на аўкцыён у Беларусі. Агульны кошт лота - 179 200 рублёў (каля 70 600 долараў па бягучым курсе), распавялі Sputnik ў кампаніі "Дзяржтаргі".
Распрадае копцеры авіякампанія "Орша Эйр", якая некалькі гадоў таму абвясціла аб банкруцтве. У свой час кампанія атрымала верталёты ад свайго заснавальніка - Аршанскага авіярамонтнага завода.
Вертолет МИ-2
Два коцтеры зараз знаходзяцца на аэрадроме Балбасава, яшчэ два - на базе Маскоўскага авіяцыйна-рамонтнага завода ДТСААФ
Машыны выраблены ў 1980-я гады і знаходзяцца ў разабраным выглядзе, растлумачылі ў кампаніі. Некалькі гадоў таму іх паставілі на рамонт, але так і не змаглі яго скончыць з-за адсутнасці фінансавання. У некаторых “мішак” няма рухавікоў, лопасцяў, рэдуктараў. Два копцеры зараз знаходзяцца на аэрадроме Балбасава, яшчэ два - на базе Маскоўскага авіяцыйна-рамонтнага завода ДТСААФ, дзе яны праходзяць капітальны рамонт.
Паўторныя таргі прызначаныя на 15 чэрвеня, апошні дзень падачы заяўкі - 14 чэрвеня да 17:00. Аўкцыён пройдзе на электроннай пляцоўцы auction24.by. Тры верталёты прадаюцца за 41 600 рублёў, яшчэ адзін - за 55 720 рублёў. Уся тэхніка распрадаецца па заніжаным на 30 працэнтаў кошце. Набыць верталёт можа любы жадаючы.

Продаж "кукурузнікаў" у Беларусі

Не так даўно ў Магілёве прадалі шэсць самалётаў Ан-2, вырабленых у перыяд з 1983 па 1988 гады. Прадала іх гаспадарка "Бель", таксама прызнаная банкрутам. Каб разлічыцца перад крэдыторамі, вырашыла прадаць тэхніку. Праўда, зусім танна. Першы "кукурузнік" быў прададзены за амаль 5 тысяч долараў, наступныя - за 1600 долараў. Самы дарагі самалёт, за 8 тысяч долараў, пасля быў зняты з аўкцыёну.
Чытайце таксама: