МІНСК, 4 чэр - Sputnik. "Белавія" зноў паляціць у найбуйнейшы мегаполіс Казахстана - Алматы. Першы рэйс запланаваны на 16 чэрвеня, распавялі ў прэс-службе беларускага авіяперавозчыка.
Палёты з Мінска, як і да пандэміі, будуць выконвацца два разы на тыдзень: па серадах і суботах. Вылятаць з аэрапорта "Мінск" самалёты будуць у 20:05 і прыбываць у Алматы 03:55. Час у шляху складзе 4 гадзіны 50 хвілін.
Назад самалёты будуць вылятаць па чацвяргах і нядзелях з вылетам з Міжнароднага аэрапорта Алматы ў 05:10 і прыбываць у беларускую сталіцу ў 7:20. Квіток у адзін бок абыйдзецца ў 450 беларускіх рублёў (177 долараў).
Паветраныя борты паміж гарадамі не ляталі з сакавіка 2020 года. Прамы рэйс з Алматы ў Мінск авіякампаніі Air Astana збіраліся адкрыць 31 траўня, але ён быў адменены з-за невысокай камерцыйнай прывабнасці палётаў.
Рэйсы з Мінска ў Алматы будуць выконвацца на Embraer E195-E2. Гэта новае судна ў паветраным парку "Белавія" - бразільскай вытворчасці. Самалёт разлічаны на перавозку 125 пасажыраў у двухкласавай кампаноўцы: 9 месцаў у салоне бізнес-класа і 116 у эканом-класе.
Чытайце таксама: