https://bel.sputnik.by/20210604/Perapynak-bolsh-za-god-Belavya-adnavla-palty--Almaty-1047798379.html
Перапынак больш за год: "Белавія" аднавіла палёты ў Алматы
Перапынак больш за год: "Белавія" аднавіла палёты ў Алматы
Sputnik Беларусь
Прамы рэйс Алматы-Мінск авіякампаніі Air Astana павінен быў адкрыцца 31 траўня, але быў адменены з-за нізкага попыту на квіткі. 04.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-04T10:57+0300
2021-06-04T10:57+0300
2021-06-04T10:26+0300
навіны
у беларусі
у свеце
турызм
галоўнае
грамадства
"белавія"
палёт
рэйсы
квіткі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104156/98/1041569815_0:125:3000:1813_1920x0_80_0_0_c4cf3b907423970a2b0a6fa39e8f2b78.jpg
МІНСК, 4 чэр - Sputnik. "Белавія" зноў паляціць у найбуйнейшы мегаполіс Казахстана - Алматы. Першы рэйс запланаваны на 16 чэрвеня, распавялі ў прэс-службе беларускага авіяперавозчыка.Палёты з Мінска, як і да пандэміі, будуць выконвацца два разы на тыдзень: па серадах і суботах. Вылятаць з аэрапорта "Мінск" самалёты будуць у 20:05 і прыбываць у Алматы 03:55. Час у шляху складзе 4 гадзіны 50 хвілін.Назад самалёты будуць вылятаць па чацвяргах і нядзелях з вылетам з Міжнароднага аэрапорта Алматы ў 05:10 і прыбываць у беларускую сталіцу ў 7:20. Квіток у адзін бок абыйдзецца ў 450 беларускіх рублёў (177 долараў).Паветраныя борты паміж гарадамі не ляталі з сакавіка 2020 года. Прамы рэйс з Алматы ў Мінск авіякампаніі Air Astana збіраліся адкрыць 31 траўня, але ён быў адменены з-за невысокай камерцыйнай прывабнасці палётаў.Рэйсы з Мінска ў Алматы будуць выконвацца на Embraer E195-E2. Гэта новае судна ў паветраным парку "Белавія" - бразільскай вытворчасці. Самалёт разлічаны на перавозку 125 пасажыраў у двухкласавай кампаноўцы: 9 месцаў у салоне бізнес-класа і 116 у эканом-класе.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210602/Pershy-atamabl-premum-klasa--Ras-Aurus-Senat-zapustsl--seryyu-1047772210.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104156/98/1041569815_208:0:2792:1938_1920x0_80_0_0_7bae8212b69a00df9919fbd9e3d68c1f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, турызм, галоўнае, грамадства, "белавія", палёт, рэйсы, квіткі
навіны , у беларусі, у свеце, турызм, галоўнае, грамадства, "белавія", палёт, рэйсы, квіткі
Перапынак больш за год: "Белавія" аднавіла палёты ў Алматы
Прамы рэйс Алматы-Мінск авіякампаніі Air Astana павінен быў адкрыцца 31 траўня, але быў адменены з-за нізкага попыту на квіткі.
МІНСК, 4 чэр - Sputnik. "Белавія" зноў паляціць у найбуйнейшы мегаполіс Казахстана - Алматы. Першы рэйс запланаваны на 16 чэрвеня, распавялі ў прэс-службе беларускага авіяперавозчыка.
Палёты з Мінска, як і да пандэміі, будуць выконвацца два разы на тыдзень: па серадах і суботах. Вылятаць з аэрапорта "Мінск" самалёты будуць у 20:05 і прыбываць у Алматы 03:55. Час у шляху складзе 4 гадзіны 50 хвілін.
Назад самалёты будуць вылятаць па чацвяргах і нядзелях з вылетам з Міжнароднага аэрапорта Алматы ў 05:10 і прыбываць у беларускую сталіцу ў 7:20. Квіток у адзін бок абыйдзецца ў 450 беларускіх рублёў (177 долараў).
Паветраныя борты паміж гарадамі не ляталі з сакавіка 2020 года. Прамы рэйс з Алматы ў Мінск авіякампаніі Air Astana збіраліся адкрыць 31 траўня, але ён быў адменены з-за невысокай камерцыйнай прывабнасці палётаў.
Рэйсы з Мінска ў Алматы будуць выконвацца на Embraer E195-E2. Гэта новае судна ў паветраным парку "Белавія" - бразільскай вытворчасці. Самалёт разлічаны на перавозку 125 пасажыраў у двухкласавай кампаноўцы: 9 месцаў у салоне бізнес-класа і 116 у эканом-класе.