У Беларусі зарэгістравана яшчэ адна вакцына - "Спутник Лайт"

Вакцына "Спутник Лайт" лепш для тых, хто ўжо перанёс каронавірус: тытр антыцелаў падскоквае ў разы. У чым яшчэ адрозненні "Спутник V" ад "Спутник Лайт", тлумачым ў матэрыяле.
Sputnik
МІНСК, 4 чэр - Sputnik. У Беларусі зарэгістравалі расійскую вакцыну ад каронавіруса "Спутник Лайт". Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Дзяржаўная рэгістрацыя для прэпарата выдадзена на 1 год. Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя, лепшыя інфекцыяністы і супрацоўнікі рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў прыйшлі да высновы, што вакцына бяспечная і эфектыўная, а таксама ацанілі якасць прэпарата ад COVID-19.
"Вакцына "Спутник Лайт"- гэта аднадозавая вакцына, якая стварае спецыфічны клеткавы і гумаральны імунітэт да віруса SARS CoV-2. Параметры імунагеннасці вакцыны "Спутник Лайт" дазваляюць сфарміраваць дастатковы імунны адказ на 28 дзень пасля прышчэпкі", - дало сваё заключэнне Міністэрства аховы здароўя.
Прэзідэнт Сірыі Башар Асад прышчапіўся расійскай вакцынай "Спутник V"
Ведамства таксама паведамляе, што дадзеная вакцына лепш уплывае на імунітэт у тых, хто раней перахварэў каронавірусам. Першая фаза клінічных даследаванняў гэта пацвердзіла: тыя, у каго ёсць антыцелы пасля перанесенага COVID-19 (у тым ліку ў лёгкай форме), тытр антыцелаў на дзесяты дзень пасля прышчэпкі вакцынай "Спутник Лайт" істотна нарастае.
"Прынцыпова важным з'яўляецца тое, што прымяненне гэтай вакцыны дазволіць пашырыць аб'ём вакцынацыі і адказаць на высокі запыт у грамадстве на імунную абарону ад COVID-19, а таксама вакцынаваць асоб, ужо якія перанеслі COVID-19", - дадалі ў ведамстве.

У чым адрозненне "Спутник Лайт"  ад "Спутник V"?

Абедзве вакцыны ад каронавіруса распрацаваны ў Цэнтры ім. Н.Ф. Гамалеі. Прэпарат "Спутник V" стаў першай у свеце вакцынай ад каронавіруса. У Расіі яна была зарэгістраваная 11 жніўня 2020 года. "Спутник Лайт" быў ухвалены Міністэрствам аховы здароўя Расіі 6 траўня 2021 года.
Як і "Спутник V", вакцына "Спутник Лайт" створана на аснове адэнавіруснага вектара чалавека. Галоўнае адрозненне ў тым, што гэты прэпарат уводзіцца аднаразова.
"Вакцына заснавана на вектары адэнавірусу 26 тыпу, гэта значыць ўключае ў сябе першы кампанент вакцыны "Спутник V", - дадае Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Паводле ацэнак, эфектыўнасць "Спутник  Лайт" складае 79,4%. Як паведамляе Расійскі фонд прамых інвестыцый, прэпарат эфектыўны супраць усіх новых штамаў каронавіруса.
Таксама паводле дадзеных даследаванняў, вакцына "Спутник Лайт" дазваляе выпрацаваць антыцелы IgG у 96,9% вакцынаваных на 28-ы дзень пасля прышчэпкі. Клеткавы імунітэт S-бялку SARS-CoV-2 выпрацоўваецца ў 100% тых, хто атрымаў прышчэпку ўжо на 10-ы дзень.
Сур'ёзных пабочных эфектаў пасля вакцынацыі "Спутник Лайт" выяўлена не было.
Акрамя таго, "Спутник Лайт" не патрабуе спецыяльных умоў для захоўвання і лагістыкі і валодае даступным коштам - менш за 10 долараў. А адзін укол, які патрабуецца для імунізацыі, дазваляе ахапіць большую колькасць людзей і паскорыць тэмпы вакцынацыі.
Чытайце таксама: