https://bel.sputnik.by/20210604/U-Belarus-zaregstravana-yashche-adna-vaktsyna---Sputnik-Layt-1047797884.html
У Беларусі зарэгістравана яшчэ адна вакцына - "Спутник Лайт"
У Беларусі зарэгістравана яшчэ адна вакцына - "Спутник Лайт"
Sputnik Беларусь
Вакцына "Спутник Лайт" лепш для тых, хто ўжо перанёс каронавірус: тытр антыцелаў падскоквае ў разы. У чым яшчэ адрозненні "Спутник V" ад "Спутник Лайт"... 04.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-04T10:31+0300
2021-06-04T10:31+0300
2021-06-04T12:06+0300
навіны
у беларусі
у свеце
грамадства
галоўнае
беларусь
вакцына
вакцына "спутник лайт"
вакцына "спутник v"
каронавірус
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/06/1047565579_0:436:2730:1972_1920x0_80_0_0_5d7b4e5772e32becd265b26ee93fad61.jpg
МІНСК, 4 чэр - Sputnik. У Беларусі зарэгістравалі расійскую вакцыну ад каронавіруса "Спутник Лайт". Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.Дзяржаўная рэгістрацыя для прэпарата выдадзена на 1 год. Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя, лепшыя інфекцыяністы і супрацоўнікі рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў прыйшлі да высновы, што вакцына бяспечная і эфектыўная, а таксама ацанілі якасць прэпарата ад COVID-19."Вакцына "Спутник Лайт"- гэта аднадозавая вакцына, якая стварае спецыфічны клеткавы і гумаральны імунітэт да віруса SARS CoV-2. Параметры імунагеннасці вакцыны "Спутник Лайт" дазваляюць сфарміраваць дастатковы імунны адказ на 28 дзень пасля прышчэпкі", - дало сваё заключэнне Міністэрства аховы здароўя.Ведамства таксама паведамляе, што дадзеная вакцына лепш уплывае на імунітэт у тых, хто раней перахварэў каронавірусам. Першая фаза клінічных даследаванняў гэта пацвердзіла: тыя, у каго ёсць антыцелы пасля перанесенага COVID-19 (у тым ліку ў лёгкай форме), тытр антыцелаў на дзесяты дзень пасля прышчэпкі вакцынай "Спутник Лайт" істотна нарастае."Прынцыпова важным з'яўляецца тое, што прымяненне гэтай вакцыны дазволіць пашырыць аб'ём вакцынацыі і адказаць на высокі запыт у грамадстве на імунную абарону ад COVID-19, а таксама вакцынаваць асоб, ужо якія перанеслі COVID-19", - дадалі ў ведамстве.У чым адрозненне "Спутник Лайт" ад "Спутник V"?Абедзве вакцыны ад каронавіруса распрацаваны ў Цэнтры ім. Н.Ф. Гамалеі. Прэпарат "Спутник V" стаў першай у свеце вакцынай ад каронавіруса. У Расіі яна была зарэгістраваная 11 жніўня 2020 года. "Спутник Лайт" быў ухвалены Міністэрствам аховы здароўя Расіі 6 траўня 2021 года.Як і "Спутник V", вакцына "Спутник Лайт" створана на аснове адэнавіруснага вектара чалавека. Галоўнае адрозненне ў тым, што гэты прэпарат уводзіцца аднаразова.Паводле ацэнак, эфектыўнасць "Спутник Лайт" складае 79,4%. Як паведамляе Расійскі фонд прамых інвестыцый, прэпарат эфектыўны супраць усіх новых штамаў каронавіруса.Таксама паводле дадзеных даследаванняў, вакцына "Спутник Лайт" дазваляе выпрацаваць антыцелы IgG у 96,9% вакцынаваных на 28-ы дзень пасля прышчэпкі. Клеткавы імунітэт S-бялку SARS-CoV-2 выпрацоўваецца ў 100% тых, хто атрымаў прышчэпку ўжо на 10-ы дзень.Сур'ёзных пабочных эфектаў пасля вакцынацыі "Спутник Лайт" выяўлена не было.Акрамя таго, "Спутник Лайт" не патрабуе спецыяльных умоў для захоўвання і лагістыкі і валодае даступным коштам - менш за 10 долараў. А адзін укол, які патрабуецца для імунізацыі, дазваляе ахапіць большую колькасць людзей і паскорыць тэмпы вакцынацыі.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210603/Prezdent-Sry-Bashar-Asad-pryshchapsya-rasyskay-vaktsynay-Sputnik-V-1047790096.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/06/1047565579_0:0:2730:2048_1920x0_80_0_0_9ef0634d6d483e300850546190992c2c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, у свеце, грамадства, галоўнае, беларусь, вакцына, вакцына "спутник лайт", вакцына "спутник v", каронавірус, расійскія вакцыны ад каронавіруса
навіны , у беларусі, у свеце, грамадства, галоўнае, беларусь, вакцына, вакцына "спутник лайт", вакцына "спутник v", каронавірус, расійскія вакцыны ад каронавіруса
У Беларусі зарэгістравана яшчэ адна вакцына - "Спутник Лайт"
10:31 04.06.2021 (абноўлена: 12:06 04.06.2021) Вакцына "Спутник Лайт" лепш для тых, хто ўжо перанёс каронавірус: тытр антыцелаў падскоквае ў разы. У чым яшчэ адрозненні "Спутник V" ад "Спутник Лайт", тлумачым ў матэрыяле.
МІНСК, 4 чэр - Sputnik. У Беларусі зарэгістравалі расійскую вакцыну ад каронавіруса "Спутник Лайт". Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Дзяржаўная рэгістрацыя для прэпарата выдадзена на 1 год. Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя, лепшыя інфекцыяністы і супрацоўнікі рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў прыйшлі да высновы, што вакцына бяспечная і эфектыўная, а таксама ацанілі якасць прэпарата ад COVID-19.
"Вакцына "Спутник Лайт"- гэта аднадозавая вакцына, якая стварае спецыфічны клеткавы і гумаральны імунітэт да віруса SARS CoV-2. Параметры імунагеннасці вакцыны "Спутник Лайт" дазваляюць сфарміраваць дастатковы імунны адказ на 28 дзень пасля прышчэпкі", - дало сваё заключэнне Міністэрства аховы здароўя.
Ведамства таксама паведамляе, што дадзеная вакцына лепш уплывае на імунітэт у тых, хто раней перахварэў каронавірусам. Першая фаза клінічных даследаванняў гэта пацвердзіла: тыя, у каго ёсць антыцелы пасля перанесенага COVID-19 (у тым ліку ў лёгкай форме), тытр антыцелаў на дзесяты дзень пасля прышчэпкі вакцынай "Спутник Лайт" істотна нарастае.
"Прынцыпова важным з'яўляецца тое, што прымяненне гэтай вакцыны дазволіць пашырыць аб'ём вакцынацыі і адказаць на высокі запыт у грамадстве на імунную абарону ад COVID-19, а таксама вакцынаваць асоб, ужо якія перанеслі COVID-19", - дадалі ў ведамстве.
У чым адрозненне "Спутник Лайт" ад "Спутник V"?
Абедзве вакцыны ад каронавіруса распрацаваны ў Цэнтры ім. Н.Ф. Гамалеі. Прэпарат "Спутник V" стаў першай у свеце вакцынай ад каронавіруса. У Расіі яна была зарэгістраваная 11 жніўня 2020 года. "Спутник Лайт" быў ухвалены Міністэрствам аховы здароўя Расіі 6 траўня 2021 года.
Як і "Спутник V", вакцына "Спутник Лайт" створана на аснове адэнавіруснага вектара чалавека. Галоўнае адрозненне ў тым, што гэты прэпарат уводзіцца аднаразова.
"Вакцына заснавана на вектары адэнавірусу 26 тыпу, гэта значыць ўключае ў сябе першы кампанент вакцыны "Спутник V", - дадае Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Паводле ацэнак, эфектыўнасць "Спутник Лайт" складае 79,4%. Як паведамляе Расійскі фонд прамых інвестыцый, прэпарат эфектыўны супраць усіх новых штамаў каронавіруса.
Таксама паводле дадзеных даследаванняў, вакцына "Спутник Лайт" дазваляе выпрацаваць антыцелы IgG у 96,9% вакцынаваных на 28-ы дзень пасля прышчэпкі. Клеткавы імунітэт S-бялку SARS-CoV-2 выпрацоўваецца ў 100% тых, хто атрымаў прышчэпку ўжо на 10-ы дзень.
Сур'ёзных пабочных эфектаў пасля вакцынацыі "Спутник Лайт" выяўлена не было.
Акрамя таго, "Спутник Лайт" не патрабуе спецыяльных умоў для захоўвання і лагістыкі і валодае даступным коштам - менш за 10 долараў. А адзін укол, які патрабуецца для імунізацыі, дазваляе ахапіць большую колькасць людзей і паскорыць тэмпы вакцынацыі.