У Маскоўскім заапарку нарадзіліся кучаравыя пеліканы. Малых пакуль кормяць бацькі напаловупераваранай ежай, але часам птушаняты заглынаюць самастойна дробную рыбу.
Сёння ў заапарку - 11 асобін кучаравых пеліканаў. Дарэчы, апярэнне у такой птушкі з'яўляецца толькі на трэці год жыцця, тады ж на галаве і вырастаюць кучаравыя пёры.
Мабыць, за незвычайную прычоску ў народзе гэтых пеліканаў і называюць проста - "баба-птушка".
Дарэчы, у нашых шыротах, хоць і вельмі рэдка, можна сустрэць чырванакніжных кучаравых пеліканаў. Так у 2016 годзе адзін з іх пасяліўся на вадаёме ў Магілёўскай вобласці. Была зіма, але пелікан не замерз. Знайшоў сабе кампанію - возера акрамя яго насялялі крыжанкі, лебедзі-шыпуны і вялікія крахалі.
Падобны выпадак быў у 2014 годзе, на сажалках рыбгаса "Волма" пад Мінскам з'явіўся малады ружовы пелікан. Праўда, потым паляцеў. Мабыць, не прыйшоўся па душы суровы беларускі клімат.
Глядзіце таксама: