https://bel.sputnik.by/20210606/Redkaya-ptushka-u-Maskoskm-zaaparku-naradzlsya-kucharavyya-pelkany---vdea-1047810692.html
Рэдкая птушка: у Маскоўскім заапарку нарадзіліся кучаравыя пеліканы - відэа
Рэдкая птушка: у Маскоўскім заапарку нарадзіліся кучаравыя пеліканы - відэа
Sputnik Беларусь
Кучаравыя пеліканы занесены ў Міжнародную Чырвоную кнігу, але заолагі змаглі стварыць у няволі для іх умовы, набліжаныя да прыродных. Глядзіце відэа. 06.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-06T12:55+0300
2021-06-06T12:55+0300
2021-07-05T11:38+0300
відэа
мультымедыя
прырода
у свеце
у беларусі
птушка
маскоўскі заапарк
заапарк
пелікан
чырвоная кніга
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/1b/1047500629_0:96:1046:687_1920x0_80_0_0_9022f1250942bcb2ba64bf9818ad2b74.jpg
У Маскоўскім заапарку нарадзіліся кучаравыя пеліканы. Малых пакуль кормяць бацькі напаловупераваранай ежай, але часам птушаняты заглынаюць самастойна дробную рыбу.Сёння ў заапарку - 11 асобін кучаравых пеліканаў. Дарэчы, апярэнне у такой птушкі з'яўляецца толькі на трэці год жыцця, тады ж на галаве і вырастаюць кучаравыя пёры.Мабыць, за незвычайную прычоску ў народзе гэтых пеліканаў і называюць проста - "баба-птушка".Дарэчы, у нашых шыротах, хоць і вельмі рэдка, можна сустрэць чырванакніжных кучаравых пеліканаў. Так у 2016 годзе адзін з іх пасяліўся на вадаёме ў Магілёўскай вобласці. Была зіма, але пелікан не замерз. Знайшоў сабе кампанію - возера акрамя яго насялялі крыжанкі, лебедзі-шыпуны і вялікія крахалі.Падобны выпадак быў у 2014 годзе, на сажалках рыбгаса "Волма" пад Мінскам з'явіўся малады ружовы пелікан. Праўда, потым паляцеў. Мабыць, не прыйшоўся па душы суровы беларускі клімат.Глядзіце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210521/Sezon-klyashcho-pa-krane-zaregstravana-bolsh-za-100-vypadka-laym-barelzu-1047678156.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/1b/1047500629_0:30:1046:687_1920x0_80_0_0_83b7ee81fd750030b3a5325203669d71.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мультымедыя, прырода, у свеце, у беларусі, птушка, маскоўскі заапарк, заапарк, пелікан, чырвоная кніга, умовы
мультымедыя, прырода, у свеце, у беларусі, птушка, маскоўскі заапарк, заапарк, пелікан, чырвоная кніга, умовы
Рэдкая птушка: у Маскоўскім заапарку нарадзіліся кучаравыя пеліканы - відэа
12:55 06.06.2021 (абноўлена: 11:38 05.07.2021) Кучаравыя пеліканы занесены ў Міжнародную Чырвоную кнігу, але заолагі змаглі стварыць у няволі для іх умовы, набліжаныя да прыродных. Глядзіце відэа.
У Маскоўскім заапарку нарадзіліся кучаравыя пеліканы. Малых пакуль кормяць бацькі напаловупераваранай ежай, але часам птушаняты заглынаюць самастойна дробную рыбу.
Сёння ў заапарку - 11 асобін кучаравых пеліканаў. Дарэчы, апярэнне у такой птушкі з'яўляецца толькі на трэці год жыцця, тады ж на галаве і вырастаюць кучаравыя пёры.
Мабыць, за незвычайную прычоску ў народзе гэтых пеліканаў і называюць проста - "баба-птушка".
Дарэчы, у нашых шыротах, хоць і вельмі рэдка, можна сустрэць чырванакніжных кучаравых пеліканаў. Так у 2016 годзе адзін з іх пасяліўся на вадаёме ў Магілёўскай вобласці. Была зіма, але пелікан не замерз. Знайшоў сабе кампанію - возера акрамя яго насялялі крыжанкі, лебедзі-шыпуны і вялікія крахалі.
Падобны выпадак быў у 2014 годзе, на сажалках рыбгаса "Волма" пад Мінскам з'явіўся малады ружовы пелікан. Праўда, потым паляцеў. Мабыць, не прыйшоўся па душы суровы беларускі клімат.