МІНСК, 7 чэр - Sputnik. Міжнародныя рэзервовыя актывы на 1 чэрвеня 2021 года, па папярэдніх дадзеных, склалі 7 763,1 млн. долараў, паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.
Валютныя рэзервы рэспублікі ў траўні выраслі на 485,2 млн. долараў (6,7%). У папярэдні месяц улады нарасцілі актывы на 337,9 млн. долараў (на 4,9%).
У прэс-службе рэгулятара рост ЗВР тлумачаць купляй валюты на біржавых таргах, ростам цаны на манетарнае золата, а таксама паступленнем замежнай валюты ў бюджэт.
"У траўні 2021 года ўрадам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 132 млн. долараў", - адзначылі ў Нацбанку.
Беларускія ўлады ў асноўных напрамках грашовай і крэдытнай палітыкі на бягучы год заклалі паказчык згодна з якім рэзервовыя актывы не павінны да пачатку 2022 года быць ніжэй за адзнаку ў 6 мільярдаў долараў.
У мінулым годзе рэгулятар ставіў перад сабой заданне захаваць золатавалютныя рэзервы на ўзроўні не ніжэй чым 7,3 мільярды долараў.
Чытайце таксама: