МІНСК, 11 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля нарады ў Палацы Незалежнасці даў даручэнне спікеру Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай заняцца экспертызай заканадаўчых актаў, якія ідуць на подпіс прэзідэнту.
"Хачу яшчэ адзін хамут павесіць на Савет Рэспублікі, які тычыцца прымаемых намі законаў. У мяне тут сістэма некалькі парушана. Мне прыходзіцца вельмі шмат самому гэтым займацца, але адзін чалавек усё не ўсочыць", - прызнаўся Лукашэнка.
Паводле яго слоў, гэта мае на ўвазе "кантроль за асноўнымі нарматворчымі дакументамі". "Калісьці ў мяне былі людзі, гэтым займаліся. Цяпер яны ўжо адсутнічаюць", - дадаў беларускі лідэр.
"Таму прыйдзецца Савету Рэспублікі і вам асабіста гэтым заняцца, каб мы, не дай бог, не дапусцілі нейкіх ляпаў або хтосьці не прапхнуў істотнае ў заканадаўства таго, што сёння жыццём не запатрабавана", - удакладніў беларускі прэзідэнт.
Лукашэнка ўпэўнены, што "ў Савеце Рэспублікі вопытныя людзі, ад вытворчасці".
"Таму трэба будзе стварыць каманду добрых юрыстаў, філосафаў, правазнаўцаў і іншых людзей, якія будуць працаваць пры Савеце Рэспублікі і важнейшыя дакументы будуць "прасвечваць" на прадмет жыцця, жыццяздольнасці", - сказаў на заканчэнне кіраўнік дзяржавы.
Чытайце таксама: