https://bel.sputnik.by/20210611/Lukashenka-daruchy-Kachanavay-prasvechvats-vazhneyshyya-dakumenty-1047859796.html
Лукашэнка даручыў Качанавай "прасвечваць" важнейшыя дакументы
Лукашэнка даручыў Качанавай "прасвечваць" важнейшыя дакументы
Sputnik Беларусь
Савет Рэспублікі будзе займацца фінальнай экспертызай заканадаўчых актаў перш, чым яны будуць трапляць на стол кіраўніка дзяржавы. 11.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-11T16:07+0300
2021-06-11T16:07+0300
2021-06-11T15:38+0300
навіны
у беларусі
палітыка
галоўнае
аляксандр лукашэнка
наталля качанава
дакументы
савет рэспублікі нацыянальнага сходу рб
экспертыза
кіраўнік
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/1b/1046754165_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_2cea46faa51830960ff591595282d7f7.jpg
МІНСК, 11 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля нарады ў Палацы Незалежнасці даў даручэнне спікеру Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай заняцца экспертызай заканадаўчых актаў, якія ідуць на подпіс прэзідэнту.Паводле яго слоў, гэта мае на ўвазе "кантроль за асноўнымі нарматворчымі дакументамі". "Калісьці ў мяне былі людзі, гэтым займаліся. Цяпер яны ўжо адсутнічаюць", - дадаў беларускі лідэр."Таму прыйдзецца Савету Рэспублікі і вам асабіста гэтым заняцца, каб мы, не дай бог, не дапусцілі нейкіх ляпаў або хтосьці не прапхнуў істотнае ў заканадаўства таго, што сёння жыццём не запатрабавана", - удакладніў беларускі прэзідэнт.Лукашэнка ўпэўнены, што "ў Савеце Рэспублікі вопытныя людзі, ад вытворчасці"."Таму трэба будзе стварыць каманду добрых юрыстаў, філосафаў, правазнаўцаў і іншых людзей, якія будуць працаваць пры Савеце Рэспублікі і важнейшыя дакументы будуць "прасвечваць" на прадмет жыцця, жыццяздольнасці", - сказаў на заканчэнне кіраўнік дзяржавы.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/1b/1046754165_227:0:2894:2000_1920x0_80_0_0_a47f141fa94aad9d5552d8e00a6137ce.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, палітыка, галоўнае, аляксандр лукашэнка, наталля качанава, дакументы, савет рэспублікі нацыянальнага сходу рб, экспертыза, кіраўнік
навіны , у беларусі, палітыка, галоўнае, аляксандр лукашэнка, наталля качанава, дакументы, савет рэспублікі нацыянальнага сходу рб, экспертыза, кіраўнік
Лукашэнка даручыў Качанавай "прасвечваць" важнейшыя дакументы
Савет Рэспублікі будзе займацца фінальнай экспертызай заканадаўчых актаў перш, чым яны будуць трапляць на стол кіраўніка дзяржавы.
МІНСК, 11 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля нарады ў Палацы Незалежнасці даў даручэнне спікеру Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай заняцца экспертызай заканадаўчых актаў, якія ідуць на подпіс прэзідэнту.
"Хачу яшчэ адзін хамут павесіць на Савет Рэспублікі, які тычыцца прымаемых намі законаў. У мяне тут сістэма некалькі парушана. Мне прыходзіцца вельмі шмат самому гэтым займацца, але адзін чалавек усё не ўсочыць", - прызнаўся Лукашэнка.
Паводле яго слоў, гэта мае на ўвазе "кантроль за асноўнымі нарматворчымі дакументамі". "Калісьці ў мяне былі людзі, гэтым займаліся. Цяпер яны ўжо адсутнічаюць", - дадаў беларускі лідэр.
"Таму прыйдзецца Савету Рэспублікі і вам асабіста гэтым заняцца, каб мы, не дай бог, не дапусцілі нейкіх ляпаў або хтосьці не прапхнуў істотнае ў заканадаўства таго, што сёння жыццём не запатрабавана", - удакладніў беларускі прэзідэнт.
Лукашэнка ўпэўнены, што "ў Савеце Рэспублікі вопытныя людзі, ад вытворчасці".
"Таму трэба будзе стварыць каманду добрых юрыстаў, філосафаў, правазнаўцаў і іншых людзей, якія будуць працаваць пры Савеце Рэспублікі і важнейшыя дакументы будуць "прасвечваць" на прадмет жыцця, жыццяздольнасці", - сказаў на заканчэнне кіраўнік дзяржавы.