Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Пасол Лук'янаў: Беларусь і Расія павінны абараняць свае гістарычныя перамогі

Кіраўнік расійскай дыпмісіі прыняў удзел у цырымоніі размяшчэння ў крыпце Усіхсвяцкага храма ў Мінску капсулы з зямлёй з месцаў гібелі беларусаў у Крымскай вайне.
Sputnik
МІНСК, 12 чэр – Sputnik. Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў заявіў пра важнасць захавання гістарычнай праўды.
"Мы павінны ведаць і памятаць нашу гісторыю, і да таго часу, пакуль мы яе памятаем, у нас ёсць будучыня", - падкрэсліў пасол на цырымоніі ва Усіхсвяцкім храме ў Мінску.
Кіраўнік расійскай дыпмісіі ў Мінску сёння прыняў удзел у цырымоніі размяшчэння ў крыпце Усіхсвяцкага храма капсулы з зямлёй беларусаў, якія загінулі ў час Крымскай вайны 1853-1856 гадоў.
"Тое, што гэта падзея супала з Днём Расіі, лішні раз пацвярджае пераемнасць гісторыі", - сказаў ён.
Расійскі дыпламат таксама адзначыў, што дзве краіны - Беларусь і Расія - павінны ўмець абараняць гістарычную памяць.
"Мы павінны абараняць нашу гістарычную памяць, нашу праўду, не замоўчваць нашы паражэнні, выпраўляць іх і нікому не дазваляць запляміць або замараць, або так скажам, "зафоташопіць" нашы перамогі", - падкрэсліў пасол.
Сцяг над Рэйхстагам быў чырвонага колеру, і толькі палітычныя дальтонікі не могуць гэта разглядзець, падкрэсліў дыпламат. "Мы, і расіяне, і беларусы, ад гэтага захворвання не пакутуем", сказаў пасол.
Падалтарная Крыпта, у якой знаходзяцца астанкі воінаў, беларусаў, якія загінулі ў бітвах трох войнаў - Айчыннай 1812, Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў, не мае аналагаў у свеце. Першыя астанкі воінаў былі пахаваны тут у 2010 годзе. З сённяшняга дня ў ёй будзе знаходзіцца зямля з Севастопаля, дзе ў 1853-1856 годзе загінулі беларусы, якія ваявалі ў тых бітвах. Напярэдадні яе даставілі з гэтага гераічнага горада. Як растлумачылі Sputnik ва Усіхсвяцкім храме, цяпер царква будзе маліцца за гэтых воінаў "вякі вечныя".
У мерапрыемстве, акрамя прадстаўнікоў расійскага пасольства, прынялі ўдзел ветэраны, а таксама беларусы Крыма.
Чытайце таксама: