https://bel.sputnik.by/20210612/Pasol-Lukyana-Belarus--Rasya-pavnny-abaranyats-svae-gstarychnyya-peramog-1047864437.html
Пасол Лук'янаў: Беларусь і Расія павінны абараняць свае гістарычныя перамогі
Пасол Лук'янаў: Беларусь і Расія павінны абараняць свае гістарычныя перамогі
Sputnik Беларусь
Кіраўнік расійскай дыпмісіі прыняў удзел у цырымоніі размяшчэння ў крыпце Усіхсвяцкага храма ў Мінску капсулы з зямлёй з месцаў гібелі беларусаў у Крымскай... 12.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-12T13:53+0300
2021-06-12T13:53+0300
2021-06-12T13:38+0300
навіны
рэлігія
у беларусі
у свеце
грамадства
палітыка
галоўнае
саюзная дзяржава беларусі і расіі
пасол
яўген лук'янаў
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/0c/1047864274_0:0:3000:1696_1920x0_80_0_0_a7fbe02d07bdad750fb6339ea5f0616a.jpg
МІНСК, 12 чэр – Sputnik. Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў заявіў пра важнасць захавання гістарычнай праўды.Кіраўнік расійскай дыпмісіі ў Мінску сёння прыняў удзел у цырымоніі размяшчэння ў крыпце Усіхсвяцкага храма капсулы з зямлёй беларусаў, якія загінулі ў час Крымскай вайны 1853-1856 гадоў."Тое, што гэта падзея супала з Днём Расіі, лішні раз пацвярджае пераемнасць гісторыі", - сказаў ён.Расійскі дыпламат таксама адзначыў, што дзве краіны - Беларусь і Расія - павінны ўмець абараняць гістарычную памяць.Сцяг над Рэйхстагам быў чырвонага колеру, і толькі палітычныя дальтонікі не могуць гэта разглядзець, падкрэсліў дыпламат. "Мы, і расіяне, і беларусы, ад гэтага захворвання не пакутуем", сказаў пасол.Падалтарная Крыпта, у якой знаходзяцца астанкі воінаў, беларусаў, якія загінулі ў бітвах трох войнаў - Айчыннай 1812, Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў, не мае аналагаў у свеце. Першыя астанкі воінаў былі пахаваны тут у 2010 годзе. З сённяшняга дня ў ёй будзе знаходзіцца зямля з Севастопаля, дзе ў 1853-1856 годзе загінулі беларусы, якія ваявалі ў тых бітвах. Напярэдадні яе даставілі з гэтага гераічнага горада. Як растлумачылі Sputnik ва Усіхсвяцкім храме, цяпер царква будзе маліцца за гэтых воінаў "вякі вечныя".У мерапрыемстве, акрамя прадстаўнікоў расійскага пасольства, прынялі ўдзел ветэраны, а таксама беларусы Крыма.Чытайце таксама:
беларусь
расія
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/0c/1047864274_0:0:3000:1886_1920x0_80_0_0_e2b3baf9b7d7f0c156e1df9617f02c74.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , рэлігія, у беларусі, у свеце, грамадства, палітыка, галоўнае, пасол, яўген лук'янаў, беларусь, расія, перамога, кіраўнік, дыпмісія, усіхсвяцкі храм, мінск, беларусы, крымская вайна
навіны , рэлігія, у беларусі, у свеце, грамадства, палітыка, галоўнае, пасол, яўген лук'янаў, беларусь, расія, перамога, кіраўнік, дыпмісія, усіхсвяцкі храм, мінск, беларусы, крымская вайна
Пасол Лук'янаў: Беларусь і Расія павінны абараняць свае гістарычныя перамогі
Кіраўнік расійскай дыпмісіі прыняў удзел у цырымоніі размяшчэння ў крыпце Усіхсвяцкага храма ў Мінску капсулы з зямлёй з месцаў гібелі беларусаў у Крымскай вайне.
МІНСК, 12 чэр – Sputnik. Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў заявіў пра важнасць захавання гістарычнай праўды.
"Мы павінны ведаць і памятаць нашу гісторыю, і да таго часу, пакуль мы яе памятаем, у нас ёсць будучыня", - падкрэсліў пасол на цырымоніі ва Усіхсвяцкім храме ў Мінску.
Кіраўнік расійскай дыпмісіі ў Мінску сёння прыняў удзел у цырымоніі размяшчэння ў крыпце Усіхсвяцкага храма капсулы з зямлёй беларусаў, якія загінулі ў час Крымскай вайны 1853-1856 гадоў.
"Тое, што гэта падзея супала з Днём Расіі, лішні раз пацвярджае пераемнасць гісторыі", - сказаў ён.
Расійскі дыпламат таксама адзначыў, што дзве краіны - Беларусь і Расія - павінны ўмець абараняць гістарычную памяць.
"Мы павінны абараняць нашу гістарычную памяць, нашу праўду, не замоўчваць нашы паражэнні, выпраўляць іх і нікому не дазваляць запляміць або замараць, або так скажам, "зафоташопіць" нашы перамогі", - падкрэсліў пасол.
Сцяг над Рэйхстагам быў чырвонага колеру, і толькі палітычныя дальтонікі не могуць гэта разглядзець, падкрэсліў дыпламат. "Мы, і расіяне, і беларусы, ад гэтага захворвання не пакутуем", сказаў пасол.
Падалтарная Крыпта, у якой знаходзяцца астанкі воінаў, беларусаў, якія загінулі ў бітвах трох войнаў - Айчыннай 1812, Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў, не мае аналагаў у свеце. Першыя астанкі воінаў былі пахаваны тут у 2010 годзе. З сённяшняга дня ў ёй будзе знаходзіцца зямля з Севастопаля, дзе ў 1853-1856 годзе загінулі беларусы, якія ваявалі ў тых бітвах. Напярэдадні яе даставілі з гэтага гераічнага горада. Як растлумачылі Sputnik ва Усіхсвяцкім храме, цяпер царква будзе маліцца за гэтых воінаў "вякі вечныя".
У мерапрыемстве, акрамя прадстаўнікоў расійскага пасольства, прынялі ўдзел ветэраны, а таксама беларусы Крыма.