МІНСК, 14 чэр - Sputnik. Супрацоўнікі сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі ўзмоцняць кантроль за выкананнем правілаў дарожнага руху вадзіцелямі папулярных сэрвісаў таксі (Bolt, Uber і Яндекс.Такси). Маніторынг будзе доўжыцца з 14 па 23 чэрвеня, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Інспектары пракантралююць выкананне патрабаванняў дзеючага заканадаўства кіроўцамі гэтых сэрвісаў.
Павышаная ўвага будзе нададзена выяўленню нецвярозых кіроўцаў, бяспраўнікаў, ліхачоў. Супрацоўнікі дарожнай міліцыі будуць таксама выяўляць парушальнікаў правілаў манеўравання і размяшчэння транспартных сродкаў на праезнай частцы.
Усе парушэнні будуць фіксавацца пры дапамозе відэарэгістратараў і іншых сродкаў фота і відэафіксацыі.
Як паведамляе сталічная Дзяржаўтаінспекцыя, за пяць месяцаў гэтага года выяўлена звыш 600 парушэнняў ПДР з боку кіроўцаў сэрвісаў Bolt, Uber і Яндэкс.Таксі. Пры гэтым восем разоў затрымліваліся таксісты ў стане алкагольнага ап'янення, сямёра не мелі правоў кіравання аўтамабілем.
"Па віне вадзіцеляў дадзенай катэгорыі адбылося сем ДТЗ, у якіх восем чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці", - паведамляе ДАІ.
Ці будзе новы закон?
У верасні мінулага года з'явіўся праект указа "Аб некаторых пытаннях аўтамабільных перавозак пасажыраў", ён вылучаны на грамадскае абмеркаванне. Чакаецца, што на рынку таксі ў выпадку яго прыняцця адбудуцца сур'ёзныя перамены.
Міністэрства транспарту і камунікацый расказала, што сумесна з транспартнай інспекцыяй правяло рэйды па таксістам - каля 80% ездзяць з парушэньнямі і не выконваюць правілы перавозкі пасажыраў.
Закон "Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках" быў прыняты ў Беларусі ў 2007 годзе, правілы перавозкі пасажыраў - у 2008 годзе. З тых часоў у іх ўносіліся некалькі змяненняў і дапаўненняў.
Чытайце таксама: