МІНСК, 17 чэр – Sputnik. Экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон не атрымаў ад саміту з Расіяй зусім нічога, у той час як для Масквы сустрэча была добрай.
Паводле яго слоў, саміт у Жэневе быў своеасаблівай пляцоўкай толькі для Расіі.
"Мы нічога не атрымалі, далі сцэну Расіі, нічога не атрымалі", - сказаў Трамп ў інтэрв'ю тэлеканалу FoxNews.
Пры гэтым былы прэзідэнт ЗША падкрэсліў: удачнай дадзеная сустрэча ў Швейцарыі была толькі толькі для РФ.
"Я думаю, гэта быў добры дзень для Расіі", - дадаў ён.
Па словах Трампа, ЗША павінны былі спыніць будоўлю энергетычнага праекта "Паўночны паток - 2", што было важным, але не змаглі гэтага зрабіць. Былы амэрыканскі лідэр перакананы: адносіны ЗША і РФ можна было б зрабіць "узрушаючымі" і ўзаемавыгаднымі.
"Ім патрэбна эканоміка, а нам патрэбны рэчы, якія ў іх ёсць... каштоўная зямля з пункту гледжання мінеральных рэсурсаў", - растлумачыў рэспубліканец.
Сустрэча Пуціна і Байдэна ў Жэневе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і лідэр ЗША Джо Байдэн 16 чэрвеня правялі перамовы ў Жэневе.
Сустрэча доўжылася 4,5 гадзіны, уключаючы перапынак. Спачатку перамовы прайшлі ў "вузкім" фармаце, а пасля ў шырокім.
Па выніках саміту Пуцін заявіў, што дамовіўся з Байдэнам пачаць кансультацыі па стратэгічнай стабільнасці на міжведамасным узроўні. Акрамя таго, прэзідэнты прынялі сумесную заяву, у якой гаворыцца, што РФ і ЗША пацвярджаюць прыхільнасць прынцыпу, згодна з якім у ядзернай вайне не можа быць пераможцаў, і яна ніколі не павінна быць развязана. Гэты ж прынцып быў зафіксаваны лідэрамі СССР і ЗША на сустрэчы ў Жэневе ў 1985 годзе.
Што яшчэ абмяркоўвалі на саміце
Лідэры Расіі і ЗША правялі вочныя перамовы праз два месяцы пасля таго, як дамовіліся аб гэтым па тэлефоне.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі гандлёвыя адносіны і рэгіянальную бяспеку, урэгуляванне канфлікту на ўсходзе Украіны, сітуацыю ў Беларусі, узнімалі пытанні кібербяспекі і працы СМІ.
На саміце Масква і Вашынгтон дамовіліся аб вяртанні паслоў, а таксама аб супрацоўніцтве па пытанні Ірана, у прыватнасці, не дапушчэнні атрымання Тэгеранам ядзернай зброі.
Па выніках сустрэчы адбыліся прэс-канферэнцыі абодвух лідэраў, яны прайшлі паасобна, так як амерыканскі лідэр адмовіўся ад сумеснага выступлення перад СМІ.
Чытайце таксама: