Ва ўтульнай бухце Гурзуфа ўжо ў 1925 годзе ў чатырох палатках "Артэка" пабывалі 320 дзяцей. Хворыя дзеці, якія перажылі Грамадзянскую вайну, жылі тут у спартанскіх умовах і аздараўляліся купаннем, сонечнымі ваннамі, паходамі і размовамі ля вогнішча.
У 1928 годзе ў "Артэку" ужо былі драўляныя пабудовы, для сталовай выкарыстоўвалася месца пад тэнтам. Зіновій Салаўёў праводзіў шмат часу з дзецьмі, быў вясёлым, таварыскім педагогам. Адным з яго запаветаў піянерыі было беражліва ставіцца да свайго здароўя і трымаць сувязь з лагерам. Гэта і стала своеасаблівым дэвізам усіх артэкаўцаў.
З першых гадоў работы "Артэк" стаў міжнародным: прымаў дзяцей з Іспаніі, Германіі і іншых краін.
У 1930-я гады пуцёўка ў "Артэк" стала своеасаблівай прэміяй - сюды адпраўлялі лепшых піянераў краіны. Сюды да піянэраў у госці прыязджалі кіраўнікі савецкай дзяржавы, а пазней героі вайны, заваёўнікі космасу і выбітныя пісьменнікі і спартсмены.
У гады Вялікай Айчыннай вайны "Артэк" эвакуіраваўся ў Белакурыху: школьнікі, якія апынуліся ў лагеры 22 чэрвеня, больш за год дабіраліся з Крыма на Алтай. З вызваленнем Крымскага паўвострава ў 1944-м пачалося аднаўленне лагера, і неўзабаве артэкаўцы віталі ўдзельнікаў Ялцінскай канферэнцыі.
У 1960-х пачалося будаўніцтва "Вялікага Артэка", з'явіліся комплексы "Марскі", "Прыбярэжны", "Горны". У наступныя дзесяцігоддзі лагер стаў цэнтрам піянерскага і міжнароднага моладзевага руху, тут пабывалі дзеці з 83 краін свету.
У госці да артэкаўцаў у пасляваенныя гады прыязджалі Юрый Гагарын, Індзіра Гандзі, Джавахарлал Неру, Хо Шы Мін, Бенджамін Спок, Леў Яшын і іншыя. А ў 1983-м "Артэк" плакаў, растаючыся з амерыканскай дзяўчынкай Самантай Сміт, з якой немагчыма было не пасябраваць.
Да 1991 года "Артэк" быў усесаюзным, затым належаў Украіне і называўся "Міжнародны дзіцячы цэнтр "Артэк".
31 сакавіка 2015 года, калі Крым увайшоў у склад Расіі, маёмасць, замацаваная за ім, была перададзена ва ўласнасць РФ. Сёння "Артэк" - гэта 208 гектараў паўднёвага ўзбярэжжа Крыма, палова з якіх паркі. Пляжы лагера працягнуліся на сем кіламетраў ад гары Аю-Даг да пасёлка Гурзуф.
Чытайце таксама: