Следства па справе аб дзяржперавароце ў Беларусі падоўжана да кастрычніка

Тэрмін утрымання пад вартай Рыгора Кастусёва падоўжаны да шасці месяцаў, пра гэта ён напісаў у лісце родным.
Sputnik
МІНСК, 21 чэр - Sputnik. Следства па крымінальнай справе аб падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту ў Беларусі падоўжана да 12 кастрычніка бягучага года, пра што адзін з фігурантаў Рыгор Кастусёў напісаў у лісце блізкім, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на яго зяця Дзмітрыя Антончыка.
"Следства па справе падоўжана на чатыры месяцы, да 12 кастрычніка. А тэрмін утрымання пад вартай Рыгора Кастусёва падоўжаны да шасці месяцаў. Гэта інфармацыя з яго ліста (адпраўленага з СІЗА - Sputnik)", - прыводзіць агенцтва словы Антончыка.

Спроба дзяржаўнага перавароту

Аб падрыхтоўцы замаху распавёў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка. Паводле яго слоў, беларускі КДБ затрымаў арганізаваную групу, якая рыхтавала ўзброены пераварот. У яе склад уваходзілі як грамадзяне Беларусі, так і замежнікі. Як удакладніў прэзідэнт, у падрыхтоўцы перавароту немалую ролю маглі гуляць амерыканскія спецслужбы.
Дапамогу ў спецаперацыі аказалі расійскія калегі з ФСБ. Як паведаміў Цэнтр грамадскіх сувязяў ведамства, у Маскве былі затрыманыя юрыст Юрый Зянковіч, які мае падвойнае грамадзянства ЗША і Беларусі, і беларускі палітолаг Аляксандр Фядута, якія планавалі ваенны пераварот 9 траўня ў Мінску. У гэтую ж групу, па дадзеных беларускага КДБ, уваходзіў і лідэр апазіцыйнай партыі Рыгор Кастусёў - ён затрыманы на тэрыторыі рэспублікі.

Аперацыя "Цішыня"

Фота
Дзень нараджэння "Артэка": піянерскае сяброўства, мора і сонца
17 красавіка ў эфіры беларускага тэлебачання паказалі сюжэт аб затрыманні людзей, якія маюць дачыненне да падрыхтоўкі замаху на кіраўніка Беларусі і падрыхтоўкі дзяржаўнага перавароту.
Старшыня КДБ Іван Церцель распавёў, што была спынена праца арганізаванай групы, якая спрабавала захапіць уладу ў Беларусі. Ён удакладніў, што "у склад групы ўваходзілі, як грамадзяне Рэспублікі Беларусь, гэтак і замежныя грамадзяне". Змоўшчыкі свае планы назвалі кодавым словам "Цішыня".
У сюжэце, паказаным на АНТ, удакладнялася, што палітолаг Аляксандр Фядута распрацоўваў сцэнар сілавога захопу ўлады ў рэспубліцы, а галоўным арганізатарам быў названы Юрый Зянковіч, які ўжо даўно эміграваў у ЗША. На запісе Аляксандр Фядута распавёў аб магчымым сцэнары змены ўлады, прывёўшы ў прыклад дзеянні ГКЧП. Старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў таксама нібыта выказаўся ў падтрымку сілавога варыянту змены ўлады ў рэспубліцы.
Чытайце таксама: