Аб'ект пад адкрытым небам задумваўся як музей вайсковай славы і прысвечаны кожнаму салдату незалежна ад нацыянальнасці або веравызнання, які абараняў сваю зямлю ў розны час.
Першая частка афіцыйнай назвы "Гродзенская крэпасць" адсылае менавіта да Першай сусветнай вайны. Тут знаходзілася пазіцыя супрацьпаветранай абароны 5 форта гродзенскай крэпасці.
У партызанскім лагеры адноўлены домік лесніка, розныя віды зямлянак, кухня, майстэрні, зялёная школа, вогнішча (распальваецца падчас экскурсій).
Экспазіцыя створана намаганнямі гродзенскага мясакамбіната, беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Узбраенне і баявая тэхніка звязаны не толькі з Вялікай Айчыннай вайной. Напрыклад, самалёт Су-24МР 1988 года.
9 траўня і 3 ліпеня ў лагеры звычайна ладзілі ўрачыстасці. У 2020 і 2021 гадах ад маштабных святкаванняў адмовіліся з-за эпідэміялагічнага становішча.
Чытайце таксама:
Гісторыя, насычаная крывёй: партызанская вайна ля мяжы з Польшчай
Памяць і смутак: 80 гадоў таму пачалася Вялікая Айчынная вайна