МІНСК, 25 чэр - Sputnik. Следчы камітэт Беларусі працягвае расследаванне крымінальных спраў у дачыненні да Сафіі Сапегі і Рамана Пратасевіча, паведамілі ў СК рэспублікі.
Сёння стала вядома, што Сапеге і Пратасевічу была зменена мера ўтрымання, і цяпер пара знаходзіцца пад хатнім арыштам.
"Абвінавачаныя даюць паслядоўныя прызнальныя паказанні і ў адпаведнасці з заканадаўствам яны раней звярнуліся з хадайніцтвам аб заключэнні дасудовага пагаднення аб супрацоўніцтве са следствам", - праінфармавалі ў СК.
Суразмоўцы агенцтва дадалі, што затрыманыя "абавязаліся аказваць садзейнічанне папярэдняму следству ў расследаванні злачынстваў, выкрыцці саўдзельнікаў, ажыццяўляць усё магчымае для загладжвання шкоды, прычыненай злачынствамі".
"Зыходзячы з гэтага, і пасля разгляду звароту абвінавачаных аб змене меры стрымання следства палічыла магчымым змяніць яе на хатні арышт", - паведамілі ў СК.
У ведамстве адзначылі, што расследаванне крымінальных спраў у дачыненні да Сапегі і Пратасевіча працягваецца.
Нагадаем, Сапега (грамадзянка РФ) і Пратасевіч былі затрыманы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск 23 траўня.
Супраць блогера і заснавальніка прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала Nexta ўзбуджана крымінальная справа па некалькіх артыкулах, уключаючы артыкул "арганізацыя масавых беспарадкаў", яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Сапега абвінавачваецца ў распальванні сацыяльнай варожасці, а таксама падазраецца па артыкуле аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
Чытайце таксама: