Фота

Як выпякаюць Жораўскі хлеб: унiкальныя традыцыi Любаншчыны

Традыцыi выпякання хлеба, якую дагэтуль захоўваюць гаспадыні ў вёсках Жораўка і Кузьмічы Любанскага раёна Мінскай вобласці, больш 200 гадоў.
Sputnik
Сям’я Ірыны Міхайлаўны Жудрык, Таццяны Фёдараўны Пузевіч, Таццяны Міхайлаўны Хоцька і іншых пякуць гэты хлеб спрадвеку і па сёння.
"Няма хаты без гаспадыні, гаспадыні без печы, а печы без хлеба", – гэтак казалі у Кузьмічах.
Рэцэптура перадаецца ад пакалення ў пакаленне нязменнай. Кузьмічанка Ірына Міхайлаўна Жудрык, у дзявоцтве Нагорная, перавезла яе з сабой у вёску Жораўка, куды "пайшла замуж".
Кузьміцкі і яго прадаўжальнік Жораўскі хлеб уяўляе сабой круглы бохан, па мясцоваму "кулітка", шэраватага колеру. Чым болей няроўнасцей мае форма куліткі, тым больш якасным лічыцца хлеб.
Рэцэптура хлеба даволі простая: мука двух гатункаў жытняяя і пшанічная, малочная сыроватка, або простая вада ў пост, соль, прыправы і дадаткі. Прыправамі да хлеба можа быць насенне: чарнушкі, кмен, каляндра, укроп. У якасці дадаткаў выкарыстоўваюцца: сушаныя чарніцы, сушаныя яблыкі, сушаныя ігрушы, "гарбузікі" – насенне гарбузоў, сырая надраная ці вараная тоўчаная бульба.
У 2020 годзе Жораўскі хлеб быў уключаны у спiс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусi. Традыцыю захоўваюць пры удзеле клуба аматараў народнага хлебапекарства "Кулітка" Жораўскага Дома народнай творчасці ды клуба сучаснай вясковай кулінарыі "Кузьміцкія прысмакі" Кузьміцкага сельскага Дома культуры.
1 / 17
Гэты хлеб стаў візітоўкай Любаншчыны.
2 / 17
Кузьміцкі і яго прадаўжальнік Жораўскі хлеб уяўляе сабой круглы (недасканалай формы) бохан, па мясцоваму "кулітка", шэраватага колеру.
3 / 17
Традыцыя выпякання хлеба у вёсцы Кузьмічы налічвае не адну сотню гадоў. Некалькі сем'яў гэтай мясцовасці ніколі не пераставалі выпякаць хлеб.
4 / 17
Рэцэптура хлеба даволі простая: мука двух гатункаў жытняяя і пшанічная, малочная сыроватка, або простая вада ў пост, соль, прыправы і дадаткі.
5 / 17
Закваска ставіцца на ноч з адным гатункам мукі, раніцай падмешваецца другім гатункам, дадаюцца дадатковыя інгрыдыенты.
6 / 17
Інгрыдыенты злучаюцца ў залежнасці ад віда выпякаемага хлеба. Іх існуе некалькі гатункаў.
7 / 17
Сітны хлеб - штодзённы, пшанічны - святочны, хлеб з прысмакамі, хлеб партызанскі, які ўтрымлівае інгрыдзіенты, якія выкарыстоўваліся ў ваенны час, - размоланыя жалуды, саламяная церуха, кара дрэў, што надае хлебу не толькі незвычайны смак, але і пэўныя сэнсы, звязаныя з гісторыяй, мясцовай культурнай спадчынай.
8 / 17
Роды каранных кузьмічанцаў - Міхаленя, Пузевіч, Нагорныя - выпякаюць хлеб для свайго харчавання, на вялікія святы для гасцей, на вяселлі, па замовах, у якасці гасцінцаў сваякам і знаёмым, на святы вёскі. Перыядычнасць выпякання розная залежыць ад колькасці членаў сям’і і патрэб, але не радзей аднаго разу на тыдзень.
9 / 17
Традыцыю ў вёсцы захоўвае клуб сучаснай вясковай кулінарыі "Кузьміцкія прысмакі" Кузьміцкага сельскага Дома культуры.
10 / 17
Рэцэптура перадаецца ад пакалення ў пакаленне нязменнай. Кузьмічанка Ірына Міхайлаўна Жудрык, у дзявоцтве Нагорная, перавезла яе з сабой у вёску Жораўка, куды "пайшла замуж".
11 / 17
Рэцэптам, якімі зараз карыстаюцца гаспадыні, больш 200 гадоў, бо Нагорная Параска Рыгораўна, 1908 г.н, казала сваёй унучцы Жудрык Ірыне Міхайлаўне, 1962 г. н., што "ў гэткі спосаб" пякла хлеб яшчэ яе прабабуля.
12 / 17
Прыправамі да хлеба можа быць насенне: чарнушкі, кмен, каляндра, укроп. У якасці дадаткаў могуць выкарыстоўвацца: сушаныя чарніцы, сушаныя яблыкі, сушаныя ігрушы, "гарбузікі" – насенне гарбузоў, сырая надраная ці вараная тоўчаная бульба.
13 / 17
Пасля ўсіх дадаткаў цеста "выходжваецца" яшчэ на працягу некалькіх гадзін у залежнасці ад тэмпературы паветра.
14 / 17
Затым цеста дзеліцца на кавалкі, з якіх фарміруюцца боханы, яны садзяцца на патэльнях, у некаторых сем’ях выкарыстоўваюцца драўляныя кружочкі аббітыя бляшанкай.
15 / 17
Не радзей чым раз на тыдзень прымае гарачая печ свежыя куліткі, а па вёсцы разносіцца пах свежага хлеба.
16 / 17
Жораўскі хлеб стаў візітоўкай Любаншчыны, дзякуючы дзейнасці Ірыны Жудрык і створанаму ёю аматарскаму аб’яднанню "Клуб традыцыйнага хлебапекарства “Кулітка”" пры Жораўскім Доме народных традыцый.
17 / 17
Хлеб па мясцоваму рэцэпту мае асаблівую ўласцівасць - не чарсцвець на працягу двух тыдняў.