III Рэспубліканскі турнір па тарфяным футболе прайшоў у пасёлку Праўдзінскі на ўчастку тарфянога радовішча Гала-Кавалеўскае. У турніры ўдзельнічалі 19 каманд, у складзе якіх былі нават жанчыны. Матч прымеркаваны да 90-годдзя беларускай энергасістэмы.
Тарфяны футбол адрозніваецца відовішчнасцю, бо замест травянога газона гульня праходзіць на балоце. Спаборніцтвы патрабуюць шмат сіл і цягавітасці, бо рухі гульцоў абцяжараныя. У барацьбе за мяч гульцы штурхаліся, падалі і валяліся ў брудзе.
Родапачынальнікам тарфянога футбола лічыцца фінскі лыжнік Эса Рампайнен. У сярэдзіне 90-х ён выкарыстаў балота для трэніровак і прыдумаў гэтую гульню для падтрымання добрай фізічнай формы. Пазней яго методыка трансфармавалася ў асобную разнавіднасць футбола, які ўспрымаецца як экстрэмальны від спаборніцтваў.
Глядзіце таксама: