Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

У Маскве пачынае працу VIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Лейтматывам мерапрыемства стане навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва ў эпоху цыфравізацыі, у апошні дзень працы форуму возьмуць удзел прэзідэнты абедзвюх краін.
Sputnik
МІНСК, 29 чэр - Sputnik. У Маскве і Маскоўскай вобласці пачынае працу VIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, паведамляе Sputnik.
Мерапрыемства арганізуюць верхнія палаты парламентаў дзвюх краін - Савет Федэрацыі і Савет Рэспублікі. З-за пандэміі работа секцый будзе арганізавана ў фармаце відэаканферэнцыі паміж Масквой і Мінскам.
У аўторак, 29 чэрвеня, парламентарыі абмяркуюць супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, навукі і тэхнікі, лічбавых тэхналогій. Акрамя заканадаўцаў, у рабоце секцый прымуць удзел прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, а таксама бізнес-супольнасці.
У сераду, 30 чэрвеня, віцэ-спікер Саўфеда Юрый Вараб'ёў і намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка правядуць пасяджэнне Міжпарламенцкай камісіі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Абмяркуюць эканоміку Саюзнай дзяржавы і перспектывы развіцця інтэграцыі.
У чацвер, 1 ліпеня, спікер Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка і старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава адкрыюць пленарнае пасяджэнне форуму. Плануецца, што ў "пленарке" паўдзельнічаюць Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка - яны выступяць у фармаце відэаканферэнцыі.

Кантракты на 900 мільёнаў

Фота
Дружба сярод зорак: Брэд і Джордж, Леанарда і Кейт, Сальма і Пенелопа
Чаканнямі ад работы форуму напярэдадні падзялілася Наталля Качанава. Паводле яе слоў, Расія і Беларусь падпішуць камерцыйныя кантракты на 900 мільёнаў долараў.
У мінулым годзе Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіў у Мінску. Па яго выніках былі падпісаны кантракты на агульную суму больш за 700 мільёнаў долараў. Усяго па выніках форуму было падпісана больш за 70 розных пагадненняў аб супрацоўніцтве і кантрактаў.
Чытайце таксама: