https://bel.sputnik.by/20210629/U-Maskve-pachynae-pratsu-VIII-Forum-regna-Belarus--Ras-1048001869.html
У Маскве пачынае працу VIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі
У Маскве пачынае працу VIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі
Sputnik Беларусь
Лейтматывам мерапрыемства стане навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва ў эпоху цыфравізацыі, у апошні дзень працы форуму возьмуць удзел прэзідэнты абедзвюх краін. 29.06.2021, Sputnik Беларусь
2021-06-29T10:05+0300
2021-06-29T10:05+0300
2021-06-29T11:37+0300
навіны
у беларусі
эканоміка
галоўнае
у свеце
масква
форум рэгіёнаў беларусі і расіі
мерапрыемствы
прэзідэнт
краіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0c/0a/1046363897_0:105:3071:1832_1920x0_80_0_0_b44a697fd6864fce3bf0cf97a9e11f99.jpg
МІНСК, 29 чэр - Sputnik. У Маскве і Маскоўскай вобласці пачынае працу VIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, паведамляе Sputnik.Мерапрыемства арганізуюць верхнія палаты парламентаў дзвюх краін - Савет Федэрацыі і Савет Рэспублікі. З-за пандэміі работа секцый будзе арганізавана ў фармаце відэаканферэнцыі паміж Масквой і Мінскам.У аўторак, 29 чэрвеня, парламентарыі абмяркуюць супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, навукі і тэхнікі, лічбавых тэхналогій. Акрамя заканадаўцаў, у рабоце секцый прымуць удзел прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, а таксама бізнес-супольнасці.У сераду, 30 чэрвеня, віцэ-спікер Саўфеда Юрый Вараб'ёў і намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка правядуць пасяджэнне Міжпарламенцкай камісіі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Абмяркуюць эканоміку Саюзнай дзяржавы і перспектывы развіцця інтэграцыі.У чацвер, 1 ліпеня, спікер Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка і старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава адкрыюць пленарнае пасяджэнне форуму. Плануецца, што ў "пленарке" паўдзельнічаюць Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка - яны выступяць у фармаце відэаканферэнцыі.Кантракты на 900 мільёнаўЧаканнямі ад работы форуму напярэдадні падзялілася Наталля Качанава. Паводле яе слоў, Расія і Беларусь падпішуць камерцыйныя кантракты на 900 мільёнаў долараў.У мінулым годзе Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіў у Мінску. Па яго выніках былі падпісаны кантракты на агульную суму больш за 700 мільёнаў долараў. Усяго па выніках форуму было падпісана больш за 70 розных пагадненняў аб супрацоўніцтве і кантрактаў.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20210628/Druzhba-syarod-zorak-Bred--Dzhordzh-Lea--Keyt-Salma--Penelopa-1047897480.html
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0c/0a/1046363897_62:0:2793:2048_1920x0_80_0_0_b0a92fd5a5b8d7fc9b3b00bbc724f13c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, эканоміка, галоўнае, у свеце, масква, форум рэгіёнаў беларусі і расіі, мерапрыемствы, прэзідэнт, краіна
навіны , у беларусі, эканоміка, галоўнае, у свеце, масква, форум рэгіёнаў беларусі і расіі, мерапрыемствы, прэзідэнт, краіна
У Маскве пачынае працу VIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі
10:05 29.06.2021 (абноўлена: 11:37 29.06.2021) Лейтматывам мерапрыемства стане навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва ў эпоху цыфравізацыі, у апошні дзень працы форуму возьмуць удзел прэзідэнты абедзвюх краін.
МІНСК, 29 чэр - Sputnik. У Маскве і Маскоўскай вобласці пачынае працу VIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, паведамляе Sputnik.
Мерапрыемства арганізуюць верхнія палаты парламентаў дзвюх краін - Савет Федэрацыі і Савет Рэспублікі. З-за пандэміі работа секцый будзе арганізавана ў фармаце відэаканферэнцыі паміж Масквой і Мінскам.
У аўторак, 29 чэрвеня, парламентарыі абмяркуюць супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, навукі і тэхнікі, лічбавых тэхналогій. Акрамя заканадаўцаў, у рабоце секцый прымуць удзел прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, а таксама бізнес-супольнасці.
У сераду, 30 чэрвеня, віцэ-спікер Саўфеда Юрый Вараб'ёў і намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка правядуць пасяджэнне Міжпарламенцкай камісіі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Абмяркуюць эканоміку Саюзнай дзяржавы і перспектывы развіцця інтэграцыі.
У чацвер, 1 ліпеня, спікер Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка і старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава адкрыюць пленарнае пасяджэнне форуму. Плануецца, што ў "пленарке" паўдзельнічаюць Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка - яны выступяць у фармаце відэаканферэнцыі.
Кантракты на 900 мільёнаў
Чаканнямі ад работы форуму напярэдадні падзялілася Наталля Качанава. Паводле яе слоў, Расія і Беларусь падпішуць камерцыйныя кантракты на 900 мільёнаў долараў.
У мінулым годзе Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіў у Мінску. Па яго выніках былі падпісаны кантракты на агульную суму больш за 700 мільёнаў долараў. Усяго па выніках форуму было падпісана больш за 70 розных пагадненняў аб супрацоўніцтве і кантрактаў.